Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

2 кастрычніка — успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў

Евангелле гэтага ўспаміну з’яўляецца ўласным

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 23, 20–23
Мой анёл будзе ісці перад табою

Чытанне кнігі Зыходу.

Так кажа Пан:

Вось Я пашлю анёла свайго, які будзе ісці перад табою і ахоўваць цябе ў шляху, і прывядзе да месца, падрыхтаванага Мною. Зважай на яго і слухай голас ягоны; не пагарджай ім, бо ён не даруе, калі зграшыш, таму што Маё імя на ім. Але, калі ты сапраўды будзеш слухаць голас ягоны і рабіць усё, што Я кажу, я стану ворагам тваіх ворагаў і праціўнікам тваіх праціўнікаў.

Мой анёл будзе ісці перад табою і прывядзе цябе ў зямлю амарэяў, і хетэяў, і фэрэзеяў, і хананейцаў, і хевеяў, і евусеяў. І Я пазнішчаю іх.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 91 (90), 1–2. 3–4. 5–6. 10–11 (Р.: пар. 11)

Рэфрэн: Няхай Анёлы ахоўваюць шлях твой.

1. Хто жыве пад аховаю Найвышэйшага *
і знаходзіцца ў цені Усемагутнага,
2. той скажа Пану: Ты маё прыстанішча і мая цвярдыня, *
Божа мой, на Цябе спадзяюся.

Рэфрэн:

3. Ён сам цябе вызваліць з сеткі паляўнічага *
і ад слова, што нясе пагібель.
4. Пер’ем сваім цябе ахіне, *
і ты схаваешся пад Ягонымі крыламі.

Рэфрэн:

5. Не будзем баяцца ні страху начнога, *
ні стралы, што ўдзень ляціць.
6. Ні заразы, што ходзіць у змроку, *
ні згубы, што знішчае апоўдні.

Рэфрэн:

10. Няшчасце не прыйдзе да цябе, *
і гора не наблізіцца да твайго шатра.
11. Бо Анёлам сваім загадае наконт цябе, *
каб яны ахоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 103 (102), 21

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Благаслаўляйце Пана, усе Ягоныя магуцці,
слугі Ягоныя, якія выконваюць Яго волю.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 18, 1–5. 10
Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным? Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх, кажучы: Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае.

Глядзіце, не пагарджайце ніводным з гэтых малых, бо кажу вам, што Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Панядзелак

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"