Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — дваццаць пяты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Езд 6, 7–8. 12b. 14–20
Закончылі дом Божы і ўчынілі Пасху

Чытанне кнігі Ездры.

У тыя дні:

Кароль Дарый напісаў намеснікам вобласці за Эўфратам: Пакіньце працу над гэтым домам Божым кіраўніку юдэяў і старэйшынам іхнім, няхай яны будуюць на адпаведным месцы дом гэты. Больш за тое, даю распараджэнне наконт таго, як вы павінны абыходзіцца з тымі юдэйскімі старэйшынамі, якія будуюць гэты Божы дом. З каралеўскіх сродкаў, а менавіта, з падатку, які збіраюць з зарэчнай вобласці, гэтым мужам павінны дакладна і бесперапынна аплачвацца выдаткі. Я, Дарый, выдаў гэты загад, і ён павінен выконвацца з усёю дакладнасцю.

Старэйшыны юдэйскія паспяхова будавалі, натхнёныя прароцтвам прарока Агея і Захарыі, сына Іда. І завяршылі будоўлю з наказу Бога Ізраэля і з наказу Кіра, Дарыя і Артаксэркса, каралёў Персіі. І закончылі гэты дом Божы ў трэці дзень месяца адар, у шосты год панавання караля Дарыя.

Тады сыны Ізраэля, святары і левіты, а таксама астатнія перасяленцы з радасцю ўчынілі пасвячэнне гэтага дому Божага. І ахвяравалі для пасвячэння гэтага Божага дому сто валоў, дзвесце бараноў і чатырыста ягнят, а за грэх усяго Ізраэля — дванаццаць казлоў паводле колькасці плямёнаў Ізраэля. І прызначылі святароў паводле чынаў іхніх і левітаў на змены іхнія для службы Божай у Ерузалеме, як прадпісана ў кнізе Майсея. І ўчынілі былыя перасяленцы Пасху ў чатырнаццаты дзень першага месяца, бо ачысціліся ўсе да аднаго святары і левіты. Калі ж усе ачысціліся, зарэзалі пасхальных ягнят для ўсіх былых перасяленцаў, для сваіх братоў святароў і для сябе.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 122 (121), 1–2. 3–4а. 4b–5 (Р.: пар. 1)

Рэфрэн: З радасцю пойдзем у дом Пана Бога.

1. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: *
Пойдзем у дом Пана.
2. Вось стаяць нашыя ногі *
ў брамах тваіх, Ерузалем.

Рэфрэн:

3. Ерузалем, пабудаваны як горад, *
дзе ўсё злучана ў адно.
4. Туды ўзыходзяць пакаленні, *
пакаленні Пана.

Рэфрэн:

Каб, паводле сведчання Ізраэля, *
праслаўляць імя Пана.
5. Там стаяць судовыя троны, *
троны дому Давіда.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 11, 28

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Шчаслівыя, хто слухае
і захоўвае слова Божае.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ  Лк 8, 19–21
Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Прыйшлі да Езуса Маці Ягоная і браты Ягоныя. І не маглі наблізіцца да Яго з-за натоўпу. І паведамілі Яму: Маці Твая і браты Твае стаяць звонку, жадаючы ўбачыць Цябе.

Ён сказаў ім у адказ: Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"