Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — дваццаць чацвёрты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Цім 3, 14–16
Вялікая гэта таямніца пабожнасці

Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Цімафея.

Умілаваны:

Пішу табе гэта, маючы надзею неўзабаве прыбыць да цябе. Калі буду спазняцца, то ведай, як трэба паводзіць сябе ў доме Божым, які з’яўляецца Касцёлам жывога Бога, калонаю і апірышчам праўды. І, несумненна, вялікая гэтая таямніца пабожнасці:

Той, хто з’явіўся ў целе, быў апраўданы Духам, паказаўся Анёлам, быў абвешчаны язычнікам, знайшоў веру ў свеце і быў узнесены ў славе.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 111 (110), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: 2а)

Рэфрэн: Вялікія справы Пана.

1. Буду славіць Пана ўсім сваім сэрцам *
у коле праведных і на сходзе.
2. Вялікія справы Пана, *
жаданыя для ўсіх, хто іх любіць.

Рэфрэн:

3. Справа Ягоная — гэта хараство і веліч, *
а справядлівасць Ягоная трывае навекі.
4. Учыніў памятнымі свае цуды *
ласкавы і міласэрны Пан.

Рэфрэн:

5. Спажытак дае тым, хто Яго баіцца, *
навекі памятае пра свой запавет.
6. Моц сваіх справаў абвясціў свайму народу, *
каб даць яму спадчыну язычнікаў.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 6, 63b, 68b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Словы Твае, Пане, — гэта дух і жыццё,
Ты маеш словы вечнага жыцця.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 7, 31–35
Мы гралі вам на жалейцы, а вы не плясалі; мы спявалі жалобныя песні, а вы не плакалі

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Пан сказаў: З кім параўнаю людзей роду гэтага? Да каго яны падобныя? Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на рынку і клічуць адно аднаго, кажучы: Мы гралі вам на жалейцы, а вы не плясалі; мы спявалі жалобныя песні, а вы не плакалі.

Прыйшоў Ян Хрысціцель, які не еў хлеба і не піў віна, а вы кажаце: У ім злы дух. Прыйшоў Сын Чалавечы, які есць і п’е, а вы кажаце: Гэты чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў. Але апраўдана мудрасць ўсімі дзецьмі сваімі.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Серада

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"