Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

14 верасня — свята Узвышэння Святога Крыжа

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ліч 21, 4b–9
Кожны ўкушаны застанецца жыць

Чытанне кнігі Лічбаў.

У тыя дні:

Людзі ў дарозе пачалі губляць цярплівасць. Яны казалі супраць Бога і супраць Майсея: Навошта вывелі нас з Егіпту, каб мы памерлі ў пустыні? Бо няма хлеба, няма вады, і надакучыла нам гэтая нікчэмная ежа.

Тады спаслаў Пан на людзей ядавітых змеяў, якія кусалі народ, і шмат людзей з Ізраэля памерла. Прыйшлі людзі да Майсея і сказалі: Зграшылі мы, бо казалі супраць Пана і супраць цябе. Памаліся да Пана, каб Ён аддаліў ад нас змеяў. І памаліўся Майсей за народ.

І сказаў Пан Майсею: Зрабі сабе змея і павесь яго на жэрдзі. Тады кожны ўкушаны, калі паглядзіць на яго, застанецца жыць. І зрабіў Майсей меднага змея, і ўзняў яго на жэрдзі. А калі ядавітая змяя кусала чалавека, ён глядзеў на меднага змея і заставаўся жывы.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 78 (77), 1–2. 34–35. 36–37. 38 (Р.: пар. 7c)

Рэфрэн: Не будзем забываць пра справы Пана.

1. О, мой народ, слухай закон мой,
схіліце свае вушы да слоў маіх вуснаў.
2. У прыпавесцях я адкрыю свае вусны
і раскажу пра таямніцы даўняга веку.

Рэфрэн:

34. Калі Пан забіваў іх, тады Яго шукалі,
вярталіся і зноў шукалі Бога.
35. І ўспаміналі, што Бог — іхняя скала,
што Найвышэйшы Бог — іх Збаўца.

Рэфрэн:

36. І ліслівілі Яму сваімі вуснамі,
і языкамі сваімі хлусілі Яму.
37. Іх сэрцы не былі шчырыя з Ім,
і не захоўвалі вернасць Яго запавету.

Рэфрэн:

38. Але Бог міласэрны,
Ён дараваў ім несправядлівасць і не знішчаў іх.
Ён часта адварочваў гнеў свой
і не запальваў усёй лютасці сваёй.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Флп 2, 6–11
Прынізіў сябе, Таму Бог узвысіў Яго

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў.

Езус Хрыстус, будучы ў постаці Бога, не палічыў патрэбным быць на роўні з Богам, але выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі, прыпадобніўшыся да людзей. І з выгляду стаўшы, як чалавек, прынізіў сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці, смерці крыжовай. Таму Бог узвысіў Яго, і даў Яму імя па-над усялякае імя, каб на імя Езуса схілілася кожнае калена стварэнняў нябесных, зямных і падземных, і каб кожны язык вызнаваў, што Панам ёсць Езус Хрыстус дзеля хвалы Бога Айца.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Кланяемся Табе, Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе:
бо праз крыж свой Ты свет адкупіў.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 3, 13–17
Павінен быць узвышаны Сын Чалавечы

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

ЕЕзус сказаў Нікадэму: Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто сышоў з неба, Сына Чалавечага. І як Майсей узвысіў змяю ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго меў жыццё вечнае. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Чацвер

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"