Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — дваццаць другі звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Клс 1, 1–8
Прыйшло да вас слова праўды, як і ва ўсім свеце

Пачатак Паслання святога апостала Паўла да Каласянаў.

Павел, з волі Божай апостал Езуса Хрыста, і брат Цімафей — святым і верным братам у Хрысце, якія ў Калосах: ласка вам і спакой ад Бога, Айца нашага.

Дзякуем Богу і Айцу нашага Пана Езуса Хрыста, заўсёды молячыся за вас, бо мы пачулі пра вашую веру ў Хрысце Езусе і пра любоў, якую маеце да ўсіх святых дзеля надзеі, што захавана для вас ў нябёсах. Вы пачулі пра яе раней у слове праўды Евангелля, якое прыйшло да вас. І як яно прыносіць плён і расце ва ўсім свеце, так і сярод вас, пачынаючы з дня, калі вы пачулі і спазналі Божую ласку ў праўдзе. Вы навучыліся гэтаму ад Эпафраса, нашага ўмілаванага супрацоўніка, вернага слугі Хрыстовага для вас, які і выявіў нам вашую любоў у Духу.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 52 (51), 10. 11 (Р.: пар. 10b)

Рэфрэн:  Спадзяюся, Пане, на Тваю міласэрнасць.

10. Я ж — як зялёная аліўка *
ў доме Божым,
заўсёды спадзяюся *
на Божую міласэрнасць.

Рэфрэн:

11. Навекі буду славіць Цябе за тое, *
што Ты зрабіў,
і спадзявацца на Тваё імя, *
бо яно добрае для Тваіх верных.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  Лк 4, 18

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пан намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім,
паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 4, 38–44
Таксама іншым гарадам Мне трэба абвяшчаць Добрую Навіну, бо для гэтага Я пасланы

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус пакінуў сінагогу і прыйшоў у дом Сымона. Між тым моцная гарачка ахапіла Сымонаву цешчу. І прасілі Яго за яе.

Стаўшы над ёю, Езус забараніў гарачцы, і тая пакінула яе. Жанчына адразу ж паднялася і прыслугоўвала ім.

На захадзе сонца ўсе, хто меў хворых на розныя немачы, прыводзілі іх да Езуса. Ён жа, ускладаючы рукі на кожнага з іх, аздараўляў іх. І шмат з каго выходзілі злыя духі, якія крычалі, кажучы: Ты — Сын Божы! Але Ён забараняў і не дазваляў ім казаць, бо яны ведалі, што Ён Месія.

Калі настаў дзень, Езус выйшаў і скіраваўся ў пустыннае месца. А людзі шукалі Яго і, прыйшоўшы да Яго, затрымлівалі Яго, каб не сыходзіў ад іх.

Але Ён сказаў ім: Таксама іншым гарадам Мне трэба абяшчаць Добрую Навіну аб Валадарстве Божым, бо для гэтага Я пасланы.

І прапаведаваў у сінагогах Юдэі.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Серада

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"