Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — дваццаць другі звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Тэс 5, 1–6. 9–11
Памёр за нас, каб мы жылі разам з Ім

Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Тэсаланiкiйцаў.

Пра часы і пэўную пару няма патрэбы пісаць вам, браты, бо вы самі дакладна ведаеце, што дзень Пана прыйдзе, як злодзей уначы.

Калі будуць гаварыць: Мір і бяспека, — тады пагібель неспадзяваная прыйдзе да іх, быццам мукі да парадзіхі, і яны не ўцякуць. Вы ж, браты, не ў цемры, каб дзень застаў вас, як злодзей; бо ўсе вы сыны святла і сыны дня. Мы не належым ні да ночы, ні да цемры.

Дык не будзем жа спаць, як астатнія, але чувайма і будзьма цвярозымі.

Таму што Бог прызначыў нас не для гневу, але для атрымання збаўлення праз нашага Пана Езуса Хрыста, які памёр за нас, каб мы, жывыя ці мёртвыя, жылі разам з Ім. Таму заахвочвайце сябе ўзаемна і настаўляйце адзін аднаго, як вы і робіце.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 27 (26), 1. 4. 13–14 (Р.: 13)

Рэфрэн:  Убачу дабрыню Пана ў краіне жывых.

1. Пан — маё святло і маё збаўленне: *
каго ж мне баяцца?
Пан — ахова жыцця майго: *
каго ж мне палохацца?

Рэфрэн:

4. Аднаго я прашу ў Пана і толькі гэтага жадаю, *
каб жыць мне ў доме Пана ва ўсе дні жыцця майго.
Каб сузіраць хараство Пана *
і наведваць Яго святыню.

Рэфрэн:

13. Веру, што ўбачу дабрыню Пана *
ў краіне жывых.
14. Спадзявайся на Пана, будзь мужным, *
няхай умацуецца сэрца тваё, спадзявайся на Пана.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  Лк 7, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вялікі прарок паўстаў сярод нас,
і Бог наведаў свой народ.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 4, 31–37
Я ведаю, кім Ты ёсць: Ты — Святы Божы

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус прыйшоў у галілейскі горад Кафарнаум і навучаў там у дні шабату. І дзівіліся навучанню Ягонаму, таму што слова Ягонае мела ўладу.

І быў у сінагозе чалавек, апантаны нячыстым духам. Ён закрычаў моцным голасам: Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю, кім Ты ёсць: Ты — Святы Божы.

Але Езус забараніў яму, кажучы: Замоўкні і выйдзі з яго. Тады нячысты дух кінуў яго на сярэдзіну і вышаў з яго, нічым не нашкодзіўшы яму.

І здзіўленне ахапіла ўсіх, і гаварылі адзін аднаму, кажучы: Што гэта за слова, што з уладаю і моцай Ён загадвае нячыстым духам, і яны выходзяць?

І разнеслался пагалоска пра Яго па ўсёй навакольнай мясцовасці.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.