Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — дваццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рут 1, 1. 3–6. 14b–16. 22
Наамі разам з маабіцянкай Рут вярнулася ў Бэтлеем

Пачатак кнігі Руты.

У дні, калі кіравалі суддзі, настаў голад на зямлі. І адзін чалавек выйшаў з юдэйскага Бэтлеему разам з жонкаю сваёю Наамі і двума сынамі сваімі, каб пасяліцца на маабскіх палях. І памёр Элімэлех, муж Наамі, і яна засталася адна з сынамі. Яны ажаніліся з маабіцянкамі. Адну звалі Орфа, а другая мела імя Рут. І жылі там каля дзесяці гадоў. І памерлі абодва сыны, Махлон і Кілеон, і засталася гэтая жанчына без дваіх сыноў сваіх і без мужа.

І сабралася яна разам з дзвюма нявесткамі сваімі, каб вярнуцца назад з маабскіх палёў, бо пачула ў маабскай краіне, што Пан наведаў свой народ і даў яму хлеб.

Тады Орфа пацалавала сваю свякроў, а Рут засталася з ёю. І сказала ёй Наамі: Вось ятроўка твая вярнулася да народа свайго і да багоў сваіх, ідзі і ты следам за тваёй ятроўкай. Але Рут адказала: Не змушай, каб я пакінула цябе і адышла; куды б ты ні пайшла, і я пайду; дзе б ты ні пасялілася, і я пасялюся. Твой народ будзе маім народам, і твой Бог — маім Богам.

Тады Наамі разам са сваёй нявесткай, маабіцянкай Рут, вярнулася з маабскіх палёў у Бэтлеем, калі пачыналася жніво ячменю.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 146 (145), 5–6. 7. 8–9а. 9bc–10 (Р.: 2а)

Рэфрэн: Буду славіць Пана ў сваім жыцці.

Або: Аллелюя

5. Шчаслівы, каму дапамагае Бог Якуба, *
хто спадзяецца на Пана, Бога свайго.
6. Ён стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх. *
Бог навекі захоўвае вернасць. *

Рэфрэн:

7. Ён справядліва судзіць пакрыўджаных,
хлеб дае пакорным, *
Пан вызваляе вязняў.

Рэфрэн:

8. Пан адкрывае вочы сляпым, *
Пан узнімае прыніжаных.
Пан любіць справядлівых, *
9. Пан абараняе чужаземцаў.

Рэфрэн:

Пан сірату і ўдаву падтрымлівае, *
а шлях грэшных скрыўляе.
10. Пан валадарыць навекі, *
твой Бог, Сіёне, з пакалення ў пакаленне.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  Пс 25 (24), 4b. 5а

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Навучы мяне, Пане, сцежкам Тваім,
вядзі мяне ў праўдзе Тваёй.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 22, 34–40
Любі Пана Бога твайго і любі бліжняга твайго, як самога сябе

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам. І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?

Езус сказаў яму: Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж — падобная да яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"