Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — дзевятнаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Нав 24, 1–13
Я ўзяў бацьку вашага з Месапатаміі, вывеў вас з Егіпта, і прывёў вас у зямлю

Чытанне кнігі Езуса Навіна.

У тыя дні:

Езус Навін сабраў у Сіхеме ўсе плямёны Ізраэля і паклікаў старэйшых Ізраэля, яго кіраўнікоў, суддзяў і начальнікаў, і яны сталі перад абліччам Бога. Тады Езус Навін звярнуўся да ўсяго народа:

Так кажа Пан, Бог Ізраэля: Айцы вашыя, Тэрах, бацька Абгагама і Нахора, здаўна жылі на другім баку ракі і служылі чужым багам. Але Я ўзяў бацьку вашага Абрагама з межаў Месапатаміі, і правёў яго па ўсёй зямлі Ханаан, і памножыў нашчадкаў Ягоных, і даў яму Ісаака. Ісааку даў Якуба і Эзава. Эзаву Я даў ва ўладанне гару Сэір, а Якуб і сыны ягоныя сышлі ў Егіпет.

Тады Я паслаў Майсея і Аарона і ўдарыў Егіпет цудамі, што ўчыніў там, і пасля Я вывеў вас. Я вывеў продкаў вашых з Егіпта, і вы прыйшлі да мора. І егіпцяне з калясніцамі і конніцаю гналіся за айцамі вашымі аж да Чырвонага мора. І яны паклікалі Пана, і Ён паставіў паміж вамі і егіпцянамі цемру і навёў на іх мора, і яно накрыла іх. Бачылі вочы вашыя, што Я ўчыніў у Егіпце. Потым вы доўгі час жылі ў пустыні.

І Я прывёў вас у зямлю амарэяў, якія жылі на другім баку Ярдана. А калі яны ваявалі супраць вас, Я аддаў іх у рукі вашыя, і вы авалодалі зямлёю іхняй, а Я знішчыў іх. Пасля паўстаў Балак, сын Сэфора, маабскі кароль, і ваяваў супраць Ізраэля. І паслаў паклікаць Балаама, сына Бэора, каб ён праклянуў вас. Але Я не пажадаў слухаць Балаама, ён благаславіў вас, а Я ўратаваў вас ад рукі Балака.

Вы пераправіліся праз Ярдан і прыйшлі ад Ерыхона. Ваявалі супраць вас жыхары горада гэтага, амарэі, фэрэзэі, ханаанейцы, хетэі, гергесэі, хевэі і евусэі, але Я аддаў іх у рукі вашыя. Я паслаў перад вамі шэршняў, якія прагналі ад аблічча вашага двух каралёў амарэйскіх. Не мячом і не лукам тваім было гэта зроблена.

Я даў вам зямлю, над якою вы не працавалі, і гарады, якіх вы не будавалі; і вы жывяце ў іх, і спажываеце плён вінаграднікаў і алівы, якіх вы не саджалі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 130 (129), 1–3. 16–18. 21–22 і 24

Рэфрэн:  Міласэрнасць Пана трывае навекі.

Або:  Аллелюя.

1. Хваліце Пана, бо Ён добры, †
бо навекі Яго міласэрнасць. *
2. Хваліце Бога багоў, *
3. Хваліце Пана паноў,
бо навекі Яго міласэрнасць.

Рэфрэн:

16. Ён правёў свой народ праз пустыню.
17. Ён знішчыў вялікіх каралёў. *
18. Ён пазабіваў магутных каралёў, *
бо навекі Яго міласэрнасць.

Рэфрэн:

21. І аддаў зямлю іх у спадчыну, *
22. у спадчыну свайму слузе Ізраэлю.
24. Вызваліў нас ад нашых ворагаў, *
бо навекі Яго міласэрнасць.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  пар. 1 Тэс 2, 13

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыміце слова Божае не як чалавечае слова,
але, што ёсць на самой справе, як Божае слова.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 19, 3–12
Майсей з-за ўпартасці вашых сэрцаў дазволіў вам разводзіцца са сваімі жонкамі, аднак спачатку так не было

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Падышлі да Езуса фарысеі і, выпрабоўваючы Яго, пыталіся: Ці дазволена чалавеку з усялякай прычыны разводзіцца з жонкаю сваёю?

Ён сказаў ім у адказ: Хіба не чыталі вы, што Створца спачатку стварыў іх мужчынам і жанчынай. І сказаў: Таму пакіне мужчына бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і абое стануць адным целам. Таму яны ўжо не двое, але адно цела. Таму няхай чалавек не раздзяляе таго, што злучыў Бог.

Тады яны сказалі Яму: Чаму ж Майсей загадаў даць разводны ліст і адпусціць яе.

Езус сказаў ім: Майсей з-за ўпартасці вашых сэрцаў дазволіў вам разводзіцца са сваімі жонкамі, аднак спачатку так не было. А Я кажу вам: Хто развядзецца з жонкаю сваёю не з-за распусты і ажэніцца з іншаю, той чужаложыць.

Сказалі Яму вучні Ягоныя: Калі такія адносіны чалавека з жонкаю, то лепш не жаніцца.

Ён сказаў ім: Не ўсе могуць прыняць гэтае слова, але тыя, каму дадзена. Бо ёсць скапцы, якія нарадзіліся такімі з улоння маці; ёсць скапцы, якіх людзі спаклалі; і ёсць скапцы, якія самі зрабілі сябе скапцамі дзеля Валадарства Нябеснага.

Хто можа прыняць гэта, няхай прымае.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"