Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — дзевятнаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 34, 1–12
Паводле слоў Пана, памёр там Майсей, і не паўстала больш падобнага прарока, як Майсей

Чытанне кнігі Другазаконня.

У тыя дні:

Майсей падняўся са стэпаў Мааба на гару Нэбо, на вяршыню Фасга, што насупраць Ерыхона. І паказаў яму Пан увесь край Гілеад ажно па Дан, усю зямлю Нэфталіма, і зямлю Эфраіма і Манасэса, і ўсю зямлю Юды ажно да Заходняга мора, і Нэгеб, і акругу даліны Ерыхона, горада пальм, аж да Цаара.

І сказаў яму Пан: Гэта зямля, якую абяцаў Я Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: Нашчадкам тваім дам яе. Я паказаў яе табе, тваім уласным вачам, але ты туды не ўвойдзеш.

І, паводле слоў Пана, памёр там Майсей, слуга Божы, на зямлі Мааба. І пахавалі яго ў даліне, на маабскай зямлі, насупраць Бэт-Пэора. І ніхто не ведае месца пахавання ягонага аж да сённяшняга дня. Майсею было сто дваццаць гадоў, калі ён памёр, аднак не зацямніўся зрок ягоны і моц не пакінула яго. І аплаквалі яго сыны Ізраэля на стэпах Мааба трыццаць дзён, і мінулі дні жалобнага плачу па Майсею.

А Езус, сын Навіна, напоўніўся духам мудрасці, бо Майсей усклаў на яго рукі свае, і слухаліся яго сыны Ізраэля, і рабілі так, як загадаў Пан Майсею.

І не паўстала больш ў Ізраэлі падобнага прарока, як Майсей, якога Пан ведаў тварам ў твар. Ні паводле ўсіх знакаў і цудаў, якія Пан паслаў яго здзейсніць у егіпецкай зямлі перад фараонам, перад усімі слугамі ягонымі і ўсёй зямлёй ягонай; ні паводле ўсіх дзеянняў моцы рукі і ўсяго вялікага страху, што здзяйсняў Майсей перад вачыма ўсяго Ізраэля.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 66 (65), 1а–3а. 5 і 8. 16. і 17 (Р.: пар. 20а і 9а)

Рэфрэн:  Благаслаўлёны Бог, які дае жыццё.

1. Усклікні Богу, уся зямля. *
2. Спявайце пра славу Ягонага імя,
праслаўляйце Яго хвалу. *
3. Скажыце Богу: Якія грозныя справы Твае!

Рэфрэн:

5. Прыйдзіце і ўбачце справы Бога: *
грозныя справы Яго над сынамі чалавечымі.
8. Благаславіце, народы, нашага Бога *
і абвяшчайце Яго хвалу.

Рэфрэн:

16. Усе, хто баіцца Бога, прыйдзіце і паслухайце, *
я раскажу вам, што Ён учыніў для маёй душы.
17. Яго клікаў я вуснамі сваімі *
і ўзвялічваў Яго сваім языком.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  2 Кар 5, 19

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Бог у Хрысце паяднаў з сабою свет,
даючы нам слова паяднання.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 18, 15–20
Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Калі саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці дваіх, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася ўсялякае слова. Калі ж не паслухаецца іх, скажы касцёлу, а калі і касцёла не паслухаецца, то няхай ён будзе для цябе як язычнік і мытнік. Сапраўды кажу вам: усё, што вы звяжаце на зямлі, будзе звязана ў небе, і ўсё, што развяжаце на зямлі, будзе развязана ў небе.

Зноў жа, сапраўды, кажу вам, што, калі б двое з вас на зямлі згодна прасілі нейкай рэчы, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.