Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Серада — васемнаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ліч 13, 1–2. 25 — 14, 1. 26–29. 34–35
Яны пагардзілі зямлёю пажаданай (Пс 106 (105), 24)

Чытанне кнігі Лічбаў.

У тыя дні:

Пан прамовіў да Майсея на пустыні Фаран, кажучы: Пашлі мужоў даследаваць зямлю Ханаан, якую Я дам сынам Ізраэля. Пашлі мужоў аднаго за адным з кожнага пакалення айцоў іхніх, кожнага з кіраўнікоў іхніх.

Праз сорак дзён яны вярнуліся, даследаваўшы зямлю. І прыйшлі яны да Майсея і Аарона, і да ўсяго сходу сыноў Ізраэля ў пустыні Фаран, што ў Кадэшы. І расказалі ім і ўсяму сходу, і паказалі плады зямлі. А расказваючы, казалі: Мы прыйшлі ў зямлю, у якую ты паслаў нас. Яна сапраўды сочыцца малаком і мёдам, а гэта — плады яе. Аднак людзі, што насяляюць яе, моцныя, а гарады ўмацаваныя і вельмі вялікія. Мы бачылі там таксама нашчадкаў Анака. Амалекіты жывуць у зямлі Нэгеб, хетэі, евусеі і амарэі жывуць на ўзгор’ях, а ханаанейцы жывуць каля мора і ўздоўж Ярдана.

Між тым Калеб суцішыў народ перад Майсеем і сказаў: Пойдзем і зоймем зямлю, бо мы зможам авалодаць ёю. Але іншыя мужы, якія былі з ім, казалі: Мы не можам паўстаць супраць тых людзей, бо яны мацнейшыя за нас. І апавядалі сярод сыноў Ізраэля дрэнную навіну пра зямлю, якую даследавалі, кажучы: Зямля, па якой мы прайшлі, аглядаючы яе, паглынае жыхароў сваіх, а ўсе людзі, якіх мы бачылі, высокія ростам. Мы бачылі там веліканаў — сыноў Анака, якія паходзяць з роду веліканаў. У параўнанні з імі мы былі як саранча дый такімі ім і здаваліся.

І падняла тады ўся супольнасць гучны крык, і плакалі людзі ў гэту ноч. А Пан прамовіў да Майсея і да Аарона, кажучы: Дакуль гэтая благая супольнасць будзе наракаць на Мяне? Я пачуў скаргі сыноў Ізраэля на Мяне, таму скажы ім так: Як жыву Я, — кажа Пан, — Я ўчыню вам паводле слоў, якія пачуў ад вас. І трупы вашы пападаюць ў пустыні. Пералічаны ўсе з вас, ад дваццаці гадоў і вышэй, хто наракаў на Мяне.

Паводле колькасці дзён, сарака дзён, калі вы даследавалі зямлю, вы будзеце несці грахі вашыя сорак гадоў, па годзе за дзень, каб даведацца, што значыць быць пакінутымі Мною. Я, Пан, сказаў, і так ўчыню з усёй гэтай благой супольнасцю, што змовілася супраць Мяне. У пустыні гэтай яны загінуць і павыміраюць.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 106 (105), 6–7а. 13–14. 21–22. 23 (Р.: 4а)

Рэфрэн:  Памятай пра нас, Пане, у сваёй прыхільнасці.

Рэфрэн:  Аллелюя.

6. Мы зграшылі, як і нашыя бацькі, *
паступалі несправядліва і чынілі беззаконне. 7. Бацькі нашыя ў Егіпце *
не зразумелі Тваіх цудаў.

Рэфрэн:

13. Хутка забыліся пра Ягоныя чыны, *
не чакалі Яго парадаў.
14. Загарэліся ў пустыні пажаданнем *
і выпрабоўвалі на бязлюддзі Бога.

Рэфрэн:

21. Забыліся пра Бога, свайго Збаўцу, *
які вялікія цуды ўчыніў у Егіпце,
22. дзіўныя справы ў зямлі Хама, *
грозныя рэчы каля Чырвонага мора.

Рэфрэн:

23. І сказаў, што знішчыць іх, *
але Майсей, Яго выбраны,
стаў перад Ім у расколіне, *
каб адхіліць Ягоны гнеў, каб іх не знішчыў.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  Лк 7, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вялікі прарок паўстаў сярод нас,
і Бог наведаў свой народ.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 15, 21–28
О, жанчына! Вялікая вера твая

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус скіраваўся ў землі Тыру і Сідону. I вось жанчына ханаанэйская, выйшаўшы з тых ваколіц, крычала Яму: Змілуйся нада мною, Пане, Сыне Давіда! Цяжка апантаная дачка мая! Але Ён не адказаў ёй ні слова. I вучні Яго, падышоўшы, прасілі Яго: Адпусці яе, бо яна крычыць услед за намі. Ён жа сказаў у адказ: Я пасланы толькі да загінуўшых авечак з дому Ізраэля. Яна ж, падышоўшы, пакланілася Яму і сказала: Пане, памажы мне! Ён жа сказаў у адказ: Нядобра забраць хлеб ад дзяцей і кінуць шчанятам. Яна сказала: Так, Пане! Але і шчаняты ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іхніх. Тады Езус сказаў ёй у адказ: О, жанчына! Вялікая вера твая, няхай станецца табе, як жадаеш. I з гэтага моманту стала здаровай дачка яе.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Серада

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2017

    Тэатр Зніч

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.

  • Верасень
    2017

    Тэатр Зніч

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.