Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — сямнаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 34, 29–35
Вось скура ягонага твару ззяла, таму яны баяліся падысці да яго

Чытанне кнігі Зыходу.

Калі Майсей сыходзіў з гары Сінай, трымаючы ў руках дзве табліцы Сведчання, ён не ведаў, што ад размовы з Панам ззяла скура твару ягонага. І ўбачылі Аарон і ўсе сыны Ізраэля Майсея. Вось скура ягонага твару ззяла, таму яны баяліся падысці да яго. Але Майсей паклікаў іх, і Аарон разам з усімі кіраўнікамі сходу вярнуліся да яго, і Майсей размаўляў з імі. А пасля падышлі ўсе сыны Ізраэля, і ён наказаў ім ўсё, што сказаў яму Пан на гары Сінай.

Калі Майсей закончыў гаварыць з імі, засланіў покрывам твар свой. І калі ўваходзіў Майсей да Пана гаварыць з Ім, ён здымаў покрыва аж да выйсця свайго. Калі ж выходзіў, перадаваў сынам Ізраэля ўсё, што яму было загадана. І бачылі сыны Ізраэля аблічча Майсея, як ззяе скура Майсеевага твару, але ён засланяў покрывам твар свой, пакуль не ўваходзіў гаварыць з Панам.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 99 (98), 5. 6. 7. 9 (Р.: пар. 9c)

Рэфрэн: Ты Найсвяцейшы, Божа наш і Пане.

5. Узвялічвайце Пана, *
Бога нашага,
пакланіцеся ў падножжа Ягонага, *
бо Ён святы.

Рэфрэн:

6. Майсей і Аарон сярод Яго святароў, *
і Самуэль сярод тых, хто заклікаў імя Ягонае:
яны клікалі Пана, *
і Ён адказваў ім.

Рэфрэн:

7. Прамаўляў да іх *
у слупе воблака,
яны захоўвалі запаведзі *
і загады, што Ён даў ім.

Рэфрэн:

8. Божа наш, Пане, *
Ты ім адказаў,
Богам літасцівым Ты быў для іх, *
але караў іх за правіны іхнія.

Рэфрэн:

9. Узвялічвайце Пана, *
Бога нашага,
і пакланіцеся на гары Яго святой, *
бо святы Пан, Бог наш.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  Ян 15, 15b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Я назваў сябрамі вас, — кажа Пан, —
бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 44–46
Прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў народу: Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле.

Яшчэ Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.