Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — пятнаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 3, 1–6. 9–12
З’явіўся Анёл Пана ў полымі агню з сярэдзіны куста

Чытанне кнігі Зыходу.

У тыя дні:

Майсей пасвіў авечак цесця свайго Етры, святара мадыянскага. І завёў ён авечак далёка ў пустыню, і прыйшоў да Гарэба, Божай гары. І з’явіўся яму Анёл Пана ў полымі агню з сярэдзіны цярновага куста. І бачыў ён, як куст палаў агнём, але не згараў.

І сказаў Майсей: Падыду я бліжэй і пагляджу на гэтую вялікую з’яву: чаму куст не згарае. Убачыў Пан, што ён наблізіўся, каб паглядзець, і паклікаў яго з сярэдзіны куста, кажучы: Майсей, Майсей.

Той адказаў: Вось я.

І сказаў Бог: Не набліжайся сюды, здымі абутак з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, гэта святая зямля.

І сказаў яшчэ: Я — Бог айца твайго, Бог Абрагама, Бог Ісаака, Бог Якуба.

І схаваў Майсей твар свой, таму што баяўся паглядзець на Бога.

І сказаў Пан: Вось крык сыноў Ізраэля дайшоў да Мяне, і Я ўбачыў уціск іхні, якім егіпцяне прыгнятаюць іх. Але ідзі, Я пашлю цябе да фараона, каб ты вывеў з Егіпта народ Мой, сыноў Ізраэля.

І сказаў Майсей Богу: Хто я, каб ісці да фараона і выводзіць сыноў Ізраэля з Егіпта?

Пан адказаў: Я пайду з табою. І вось знак таго, што Я паслаў цябе: калі выведзеш народ з Егіпта, паклоніцеся Богу на гэтай гары.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2. 3–4. 6–7 (Р.: 8а)

Рэфрэн: Міласэрны ёсць Пан і ласкавы.

21. Благаславі, душа мая, Пана, *
і ўсё нутро маё, імя Яго святое.
22. Благаславі, душа мая, Пана *
і не забывай пра ўсе Яго дабрадзействы.

Рэфрэн:

23. Ён адпускае ўсе беззаконні твае *
і вылечвае ўсе твае хваробы.
24. Ён жыццё тваё ратуе ад загубы, *
літасцю і міласэрнасцю цябе карануе.

Рэфрэн:

6. Пан здзяйсняе справядлівасць *
і правасуддзе для ўсіх прыгнечаных.
7. Ён паказаў шляхі свае Майсею, *
сынам Ізраэля — справы свае.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  пар. Мц 11, 25

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі,
бо Ты адкрыў таямніцы Валадарства дзецям.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 11, 25–27
Ты схаваў гэта ад мудрых і адкрыў гэта дзецям

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час, адказваючы, Езус сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына апроч Айца; і ніхто не ведае Айца, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"