Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

15 ліпеня — успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 3, 14–19
Спазнаць любоў Хрыста, якая перавышае ўсялякае разуменне

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.

Браты:

Я схіляю калені мае перад Айцом Пана нашага Езуса Хрыста, ад якога бярэ сваю назву кожны народ на нябёсах і на зямлі, каб Ён даў вам, паводле багацця славы сваёй, умацаваць сілы Духам Ягоным дзеля духоўнага чалавека, каб праз веру Хрыстус пасяліўся ў сэрцах вашых, каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові, змаглі зразумець з усімі святымі, чым ёсць шырыня і даўжыня, і вышыня, і глыбіня, і спазнаць любоў Хрыста, якая перавышае ўсялякае разуменне, каб вы напоўніліся ўсёй паўнатою Божай.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 119 (118), 9–10. 11–12. 13–14 (Р.: 12b)

Рэфрэн:  Навучы мяне Пане, Тваім пастановам.

9. Як юнак захавае беззаганным свой шлях? — *
Захоўваючы Твае словы.
10. Усім сваім сэрцам я Цябе шукаю, *
не дай мне адхіліцца ад Тваіх запаведзяў.

Рэфрэн:

11. У сэрцы маім я схаваў Тваё слова, *
каб не зграшыць перад Табою.
12. Благаслаўлёны Ты, Пане, *
навучы мяне Тваім пастановам.

Рэфрэн:

13. Я пералічваю сваімі вуснамі *
ўсе прысуды Тваіх вуснаў.
14. Шляху сведчанняў Тваіх я радуюся *
больш за ўсе багацці.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  Мц 23, 9b. 10b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Адзін у вас Айцец Нябесны,
і адзін у вас Кіраўнік — Хрыстус.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 23, 8–12
Большы з вас няхай будзе слугою для вас

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Вы ж не дазваляйце называць сябе «настаўнік», бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік — Хрыстус. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Субота

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"