Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — чатырнаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 46, 1–7. 28-30
Цяпер я магу памерці, таму што ўбачыў аблічча тваё

Чытанне кнігі Быцця.

У тыя дні:

Ізраэль вырушыў разам з усім, што было ў яго, і, прыбыўшы у Бээр-Шэбу, прынёс там ахвяры Богу бацькі свайго Ісаака. І Бог прамовіў да Ізраэля ў начным бачанні, кажучы: Якубе, Якубе! Той адказаў: Вось я. І сказаў яму: Я – Бог, Бог бацькі твайго. Не бойся пайсці ў Егіпет, бо там Я зраблю цябе вялікім народам. Я сам пайду з табою ў Егіпет, і выведу цябе назад, а Юзаф закрые рукою сваёю твае вочы.

Тады Якуб выправіўся з Бээр-Шэбы. Сыны Ізраэля пасадзілі свайго бацьку Якуба, і дзяцей ягоных, і жонак ягоных на калясніцы, якія фараон паслаў, каб прывезці яго. Узялі з сабою ўсю маёмасць, якую мелі ў зямлі ханаанскай. І прыбылі ў Егіпет Якуб і ўсе нашчадкі ягоныя, сыны ягоныя і ўнукі, дочкі і ўнучкі разам з усім патомствам. А Юду ён паслаў перад сабою, каб той паказваў шлях да Гашэна. І прыбылі яны да зямлі Гашэн.

Юзаф жа запрог калясніцы свае і скіраваўся насустрач бацьку свайму ў Гашэн. Калі ўбачыў яго, кінуўся яму на шыю і доўга плакаў на шыі ягонай. І сказаў Ізраэль Юзафу: Цяпер я магу памерці, таму што ўбачыў аблічча тваё і ты яшчэ жывы.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 37 (36), 3–4. 18–19. 27–28. 39–40 (Р.: 39а)

Рэфрэн:  Збаўленне справядлівых паходзіць ад Пана.

3. Спадзявайся на Пана і чыні дабро; *
жыві на зямлі і захоўвай вернасць.
4. Радуйся ў Пану, *
і Ён споўніць жаданні твайго сэрца.

Рэфрэн:

18. Пан ведае дні беззаганных, *
і спадчына іх будзе трываць вечна.
19. Не будуць асаромлены ў ліхую часіну, *
і ў дні голаду насычаны будуць.

Рэфрэн:

27. Ухіляйся ад зла і чыні дабро, *
і будзеш жыць навекі.
28. Бо Пан любіць правасуддзе †
і не пакідае сваіх верных, *
яны навекі будуць захаваны,
а патомства бязбожнікаў будзе знішчана.

Рэфрэн:

39. Збаўленне справядлівых паходзіць ад Пана, *
Ён — цвярдыня іхняя ў час уціску.
40. Пан ім дапаможа і ўратуе, †
Ён вызваліць іх ад грэшнікаў і збавіць, *
бо яны на Яго спадзяюцца.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  Ян 16, 13а; 14, 26d

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Калі прыйдзе Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе
і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 10, 16–23
Не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім Апосталам: Вось Я пасылаю вас, як авечак паміж ваўкоў. Таму будзьце хітрыя, як змеі, і простыя, як галубы. Сцеражыцеся людзей, бо будуць аддаваць вас на суд і ў сінагогах сваіх будуць біць вас. І павядуць вас да кіраўнікоў і да каралёў з-за Мяне дзеля сведчання перад імі і язычнікамі. Калі ж будуць выдаваць вас, не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у тую гадзіну пазнаць, што сказаць.

Бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага гаварыць будзе ў вас. І выдасць брат брата на смерць, і бацька сына; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб’юць іх. І ўсе будуць ненавідзець вас за Маё імя. Хто ж вытрывае да канца, будзе збаўлены.

Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што не пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Пятніца

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"