Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — трынаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 23, 1–4. 19; 24, 1–8. 62–67
І пакахаў Ісаак Рэбэку, і суцешыўся пасля смерці сваёй маці

Чытанне кнігі Быцця.

Сарра пражыла сто дваццаць сем гадоў. Памерла Сарра ў Кірыят-Арбэ, гэта значыць у Хеўроне, у зямлі Ханаанскай. І прыйшоў Абрагам галасіць па Сарры і аплакваць яе.

Устаў Абрагам ад памерлай сваёй і казаў сынам Хета: Я ў вас прышэлец і чужаземец. Дайце мне ва ўласнасць месца для магілы паміж вамі, каб пахаваў я памерлую маю. Пасля гэтага Абрагам пахаваў Сарру, жонку сваю, у пячоры на полі ў Махпэле, насупраць Мамрэ, гэта значыць у Хеўроне, у зямлі Ханаанскай.

Абрагам ужо састарыўся і быў старэчых гадоў. Пан благаславіў Абрагама ва ўсім.

І сказаў Абрагам слузе свайму, старэйшаму ў доме ягоным, які кіраваў усім, што ў яго было: Пакладзі руку сваю пад сцягно маё і пакляніся мне Панам, Богам нябёсаў і Богам зямлі, што не возьмеш сыну майму жонкі з дачок Ханаана, сярод якіх я жыву. Але пойдзеш у зямлю маю, на радзіму маю, і возьмеш жонку сыну майму Ісааку.

Слуга адказаў яму: Можа, не захоча гэтая жанчына ісці са мною ў гэтую зямлю. Ці павінен я вярнуць сына твайго ў зямлю, з якой ты выйшаў?

Абрагам сказаў яму: Глядзі, не вяртай сына майго туды. Пан, Бог нябёсаў, які забраў мяне з дому айца майго і з зямлі нараджэння майго, які гаварыў мне і які прысягнуў мне, кажучы: патомству твайму дам гэтую зямлю, — Ён пашле анёла свайго перад табою, і ты возьмеш жонку сыну майму адтуль. Калі ж не захоча жанчына ісці з табою, ты будзеш вольны ад гэтай прысягі. Толькі сына майго не вяртай туды.

Праз некаторы час Ісаак вяртаўся ад студні Лахай-Роі, бо жыў у зямлі Нэгеб. Калі пачало вечарэць, Ісаак засмучаны выйшаў у поле і, узняўшы свае вочы, убачыў, што ідуць вярблюды. Рэбэка паглядзела і, убачыўшы Ісаака, сышла з вярблюда. І сказала слузе: Хто гэты чалавек, які ідзе па полі насустрач нам? Слуга адказаў: Гэта мой гаспадар. Яна ўзяла пакрывала і закрылася.

А слуга расказаў Ісааку пра ўсё, што ён зрабіў. І ўвёў яе Ісаак у шацёр Сарры, маці сваёй. І ўзяў Рэбэку, і яна стала яго жонкай, і пакахаў яе. І суцешыўся Ісаак пасля смерці сваёй маці.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 106 (105), 1–2. 3–4а. 4b–5 (Р.: 1a)

Рэфрэн:  Хваліце Пана, бо Ён добры.

Або: Аллелюя

6. Хваліце Пана, бо Ён добры,
бо навекі міласэрнасць Ягоная.
7. Хто раскажа пра магутнасць Пана, *
абвесціць усю хвалу Ягоную?

Рэфрэн:

8. Шчаслівыя, хто захоўвае права *
і заўсёды чыніць справядлівасць.
9. Памятай пра нас, Пане, *
у прыхільнасці да свайго народа.

Рэфрэн:

Наведай нас у Тваім збаўленні, *
10. каб мы ўбачылі шчасце Тваіх выбраных,
каб цешыліся радасцю Твайго народа, *
каб хваліліся Тваёй спадчынай.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 11, 28

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя,
і Я супакою вас, — кажа Пан.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 9–13
Не здаровым патрэбны лекар; міласэрнасці хачу, а не ахвяры

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У тыя дні:

Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім. І калі Езус сядзеў за сталом у доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў прыйшло і села за стол з Ім і вучнямі Ягонымі. Убачыўшы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: Чаму Настаўнік ваш есць і п’е разам з мытнікамі і грэшнікамі? Езус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: Не здаровым патрэбны лекар, але хворым. Пайдзіце, навучыцеся, што значыць “міласэрнасці хачу, а не ахвяры”. Бо Я не прыйшоў клікаць праведнікаў, але грэшнікаў.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"