Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Панядзелак — дванаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 12, 1–9
І выйшаў Абрам, як загадаў яму Пан

Чытанне кнігі Быцця.

У тыя дні:

Пан сказаў Абраму: Выйдзі са сваёй роднай зямлі і з дому айца твайго ў зямлю, якую табе пакажу. Я ўчыню з цябе вялікі народ і буду благаслаўляць цябе, і ўзвялічу імя тваё, і станеш благаслаўленнем. Буду благаслаўляць тых, хто цябе благаслаўляе, а тых, хто зневажае цябе, Я пракляну. І будуць благаслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі.

І выйшаў Абрам, як загадаў яму Пан, і з ім пайшоў Лот. Абраму было семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харану. І ўзяў Абрам з сабой жонку сваю Сару, Лота, сына брата свайго, і ўвесь здабытак, які набылі, і ўсіх людзей, якіх мелі ў Харане, і вырушылі, каб ісці ў Ханаан.

Калі прыйшлі ў Ханаан, Абрам прайшоў праз гэтую зямлю аж да месца Сыхема, да дуба Морэ. А на той зямлі жылі ў той час хананэйцы.

Тады Пан, аб’явіўшыся Абраму, сказаў: Твайму патомству дам гэтую зямлю. Абрам пабудаваў там ахвярнік для Пана, які аб’явіўся яму.

Адтуль перайшоў на гару, што на ўсходзе ад Бэтэль, і расцягнуў шацёр свой так, што Бэтэль быў ад захаду і Ай з усходу. Там таксама пабудаваў ахвярнік для Пана і заклікаў імя Пана. І сабраўшыся, вандраваў Абрам з месца на месца ў бок Нэгеба.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 33 (32), 12–13. 18–19. 20 і 22 (Р.: 12b)

Рэфрэн:  Шчаслівы народ, які Бог сабе выбраў.

12. Шчаслівы народ, Богам якога ёсць Пан, *
народ, які Ён выбраў сабе ў спадчыну.
13. Пан паглядае з нябёсаў, *
бачыць усіх сыноў чалавечых.

Рэфрэн:

18. Вось вока Пана над тымі, хто Яго баіцца, *
над тымі, хто спадзяецца на Яго міласэрнасць,
19. каб Ён душу іх уратаваў ад смерці *
і накарміў іх у час голаду.

Рэфрэн:

20. Душа наша чакае Пана, *
Ён — наша дапамога і абарона.
22. Міласэрнасць Твая, Пане, няхай будзе над намі, *
бо мы на Цябе спадзяёмся!

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Гбр 4, 12

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Жывое слова Божае і дзейснае,
здольнае судзіць думкі і намеры сэрца.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ  Мц 7, 1–5
Спачатку выкінь бервяно з вока свайго

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Не судзіце, каб вас не судзілі. Бо якім судом вы судзіце, такім і вас асудзяць, і якою мераю мерыце, такою і вам адмераць.

Чаму бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ў сваім воку не заўважаеш? Або, як скажаш брату свайму: Дазволь мне выняць шчэпку з вока твайго, — калі ў тваім воку бервяно? Крывадушны, спачатку выкіні бервяно з вока свайго і тады ўбачыш, як выняць шчэпку з вока брата твайго.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Панядзелак

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.