Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — адзінаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 8, 1–9
Стаў бедным дзеля вас

Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.

Паведамляем вам, браты, пра ласку Божую, дадзеную Касцёлам македонскім.

Бо ў цяжкім выпрабаванні ўціскам іх вялікая радасць і глыбокае ўбоства выліліся ў шчодрае багацце іхняй велікадушнасці. Сведчу, што яны далі паводле сваіх сілаў і па-над сілы, добраахвотна. Яны вельмі настойліва прасілі ў нас ласкі саўдзельнічаць у служэнні дзеля святых.

І не так як мы спадзяваліся, але саміх сябе найперш даручылі Пану і, з волі Божай, нам. Дзеля гэтага прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і завяршыў у вас і гэтую добрую справу.

Але паколькі вы перапоўненыя ўсім: вераю і словам, і пазнаннем, і ўсялякай стараннасцю, і любоўю вашаю да нас, то будзьце перапоўненыя гэтай ласкай. Не кажу гэта, як загад, але праз стараннасць іншых выпрабоўваю шчырасць вашай любові. Бо ведаеце вы ласку нашага Пана Езуса Хрыста, што Ён, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 146 (145), 2. 5–6. 7. 8–9а (Р.: 2а)

Рэфрэн: Буду славіць Пана ў сваім жыцці.

Або: Аллелюя.

2. Буду славіць Пана *
ў сваім жыцці;
буду спяваць майму Богу, *
пакуль існую.

Рэфрэн:

5. Шчаслівы, каму дапамагае Бог Якуба, *
хто спадзяецца на Пана, Бога свайго.
6. Ён стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх. *
Бог навекі захоўвае вернасць.

Рэфрэн:

7. Справядліва судзіць пакрыўджаных, *
хлеб дае пакорным,
Пан вызваляе вязняў.

Рэфрэн:

8. Пан адкрывае вочы сляпым, *
Пан узнімае прыніжаных.
Пан любіць справядлівых, *
9. Пан абараняе чужаземцаў.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 13, 34

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Новую запаведзь даю вам, — кажа Пан, —
каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 43–48
Любіце ворагаў вашых

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: Любі бліжняга свайго і ненавідзь ворага свайго. А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

Бо, калі вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.