Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — дзяcяты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 3, 4–11
Ён даў нам магчымасць быць слугамі Новага Запавету: не літары, але духа

Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.

Браты:

Такі давер мы маем праз Хрыста да Бога не таму, што мы здольныя думаць нешта ад сябе, але здольнасць нашая ад Бога, які даў нам магчымасць быць слугамі Новага Запавету: не літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе. Калі ж служэнне смерці, выразанае літарамі на камянях, адбывалася ў славе, так што сыны Ізраэля не маглі глядзець на аблічча Майсея з прычыны мінучай славы аблічча ягонага, то наколькі ж большае ў славе павінна быць служэнне духа. 

Бо калі служэнне асуджэнню — слава, то тым больш пераўзыходзіць славаю служэнне справядлівасці. Бо ў гэтым выпадку праслаўленае не мае славы ў параўнанні з цяперашняй нязмернай славай. Бо, калі мінучае слаўнае, то нашмат больш слаўнае тое, што трывае.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 99 (98), 5. 6. 7. 8. 9 (Р.: пар. 9c)

Рэфрэн:  Ты Найсвяцейшы, Божа наш і Пане.

5. Узвялічвайце Пана, *
Бога нашага,
пакланіцеся ў падножжа Ягонага, *
бо Ён святы.

Рэфрэн:

6. Майсей і Аарон сярод Яго святароў, *
і Самуэль сярод тых, хто заклікаў імя Ягонае:
яны клікалі Пана, *
і Ён адказваў ім.

Рэфрэн:

7. Прамаўляў да іх *
у слупе воблака,
яны захоўвалі запаведзі *
і загады, што Ён даў ім.

Рэфрэн:

8. Божа наш, Пане, *
Ты ім адказаў,
Богам літасцівым Ты быў для іх, *
але караў іх за правіны іхнія.

Рэфрэн:

9. Узвялічвайце Пана, *
Бога нашага,
і пакланіцеся на гары Яго святой, *
бо святы Пан, Бог наш.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 25 (24), 4b. 5а

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Навучы мяне сцежкам Тваім, Пане,
вядзі мяне ў праўдзе Тваёй.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 17–19
Не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Не думайце, што Я прыйшоў адмяніць закон ці прарокаў: не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, ніводная ёта, ніводная рыска не знікне з закону, пакуль не збудзецца ўсё. Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным. Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.