Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Панядзелак — VІI Велікодны тыдзень

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 19, 1–8
Ці атрымалі вы Святога Духа, калі паверылі?

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

Калі Аполас быў у Карынце, Павел прайшоў праз горныя ваколіцы, спусціўся ў Эфес і, знайшоўшы там пэўных вучняў, сказаў ім: Ці атрымалі вы Святога Духа, калі паверылі? А яны адказалі яму: Мы і не чулі, што ёсць Дух Святы. Ён спытаў: У што ж вы хрысціліся? Яны сказалі: У хрост Яна. Павел сказаў: Ян хрысціў хростам пакаяння, кажучы людзям, каб паверылі ў таго, хто ідзе пасля яго, гэта значыць, у Езуса.

Калі гэта пачулі, яны ахрысціліся ў імя Пана Езуса. І калі Павел усклаў на іх рукі, Дух Святы сышоў на іх. Яны гаварылі мовамі і прарочылі. А было ўсіх каля дванаццаці чалавек.

Увайшоўшы ў сінагогу, ён адважна прамаўляў, ведучы на працягу трох месяцаў гутаркі і пераконваючы наконт Божага Валадарства.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 68 (67), 2–3. 4–5аc. 6–7аb (Р.: 33а)

Рэфрэн: Валадарствы зямлі, спявайце Богу.

Або:  Аллелюя.

2. Няхай устане Бог, і рассеюцца ворагі Яго, +
няхай ненавіснікі Ягоныя ўцякаюць ад аблічча Яго. *
3. Як развейваецца дым, Ты іх развей,
як топіцца воск перад агнём, * так загінуць грэшнікі перад абліччам Божым.

Рэфрэн:

4. А справядлівыя няхай узрадуюцца і ўзвесяляцца перад Богам, *
і трыумфуюць у радасці.
5. Спявайце Богу, слаўце імя Яго, *
радуйцеся перад Яго абліччам.

Рэфрэн:

6. Айцец для сіротаў і суддзя ўдоваў *
Бог у сваім святым жыллі.
7. Бог рыхтуе дом для самотных, *
вязняў выводзіць да шчасця.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Клс 3, 1

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях,
дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 16, 29–33
Будзьце адважнымі: Я перамог свет

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

Вучні сказалі Езусу: Вось цяпер Ты гаворыш адкрыта і не кажаш ніякай прыпавесці. Цяпер мы ведаем, што Ты ведаеш усё і не маеш патрэбы, каб нехта пытаўся ў Цябе. Таму верым, што Ты выйшаў ад Бога.

Езус адказаў ім: Цяпер верыце? Вось надыходзіць гадзіна і ўжо надышла, што вы рассеецеся кожны ў свой бок, а Мяне пакінеце аднаго. Але Я не адзін, бо Айцец са Мною.

Гэта Я сказаў вам, каб вы мелі ўва Мне спакой. У свеце зведаеце ўціск, але будзьце адважнымі: Я перамог свет.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Панядзелак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні, Велікодны перыяд

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.