Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — VI Велікодны тыдзень

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 17, 15. 22 — 18, 1
Тое, чаму вы, не ведаючы, пакланяецеся, я абвяшчаю вам

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У тыя дні:

Тыя, хто спадарожнічаў Паўлу, правялі яго аж да Афінаў. Атрымаўшы наказ для Сілы і Цімафея, каб як мага хутчэй прыйшлі да яго, вярнуліся.,/

Павел стаў пасярод Арэапагу і сказаў: Мужы афінскія, я бачу, што ва ўсім вы вельмі пабожныя. Бо, калі я праходзіў і аглядаў вашыя святасці, я знайшоў алтар, на якім было напісана: «Невядомаму Богу». Тое, чаму вы, не ведаючы, пакланяецеся, я абвяшчаю вам. Бог, які стварыў свет і ўсё, што ў ім, будучы Панам неба і зямлі, жыве не ў святынях, збудаваных рукамі, і не з рук чалавечых прымае служэнне, быццам бы маючы ў нечым патрэбу. Ён сам дае жыццё і дыханне, і ўсё. Ён стварыў з аднаго ўвесь род чалавечы, каб жыў на ўсёй паверхні зямлі. Прызначыў устаноўленыя поры і межы іх рассялення, каб шукалі Бога. Можа, намацаюць і знойдуць Яго, бо Ён недалёка ад кожнага з нас.

Бо ў Ім мы жывём, рухаемся і існуём, як некаторыя з вашых паэтаў сказалі: І мы род Ягоны. Дык калі мы належым да Божага роду, то не павінны думаць, што боства падобна да золата ці срэбра, ці каменя, да выявы мастацтва і чалавечай фантазіі. І, не зважаючы на часы няведання, Бог цяпер абвяшчае людзям, каб усе і паўсюль каяліся, бо Ён вызначыў дзень, калі будзе справядліва судзіць свет праз Чалавека, якога прызначыў, і даў пэўнасць усім, уваскрасіўшы Яго з мёртвых.

Калі пачулі пра ўваскрасенне з мёртвых, адныя насміхаліся, а другія казалі: Паслухаем цябе пра гэта іншым разам. Так Павел выйшаў ад іх. А некаторыя мужы далучыліся да яго і паверылі. Сярод іх быў і Дыянісій Арэапагіт, і жанчына па імені Дамарыс, ды іншыя разам з імі. Пасля Павел пакінуў Афіны і прыйшоў у Карынт.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 148, 1–2. 11–12ab. 12c–14а.14bcd

Рэфрэн: Зямля і неба поўныя хвалы Тваёй.

Або:  Аллелюя.

1. Хваліце Пана з нябёсаў, *
хваліце Яго ў вышынях.
2. Хваліце Яго ўсе анёлы Ягоныя, *
хваліце Яго ўсе Ягоныя войскі.

Рэфрэн:

11. Каралі зямлі і ўсе народы, *
князі і ўсе суддзі зямлі,
12. хлопцы і дзяўчаты, *
старцы і падлеткі.

Рэфрэн:

Няхай славяць імя Пана, *
13. бо толькі Яго імя ўзнесена высока,
веліч Яго па-над зямлёй і нябёсамі. *
14. Ён памножыў моц свайго народа.

Рэфрэн:

Спеў хвалы *
ўсім Яго пабожным,
сынам Ізраэля *
народу, які блізка да Яго.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшальніка,
каб быў з вамі навекі.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 16, 12–15
Дух праўды навучыць вас усёй праўдзе

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам.

Усе, што мае Айцец, гэта маё. Таму Я сказаў вам, што з Майго возьме і абвесціць вам.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні, Велікодны перыяд

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"