Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — VI Велікодны тыдзень

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 16, 22–34
Вер у Пана Езуса, і збавішся ты і дом твой

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У тыя дні:

Народ філіпійскі паўстаў супраць Паўла і Сілы, а дазорцы сарвалі з іх адзенне і загадалі біць розгамі. Зрабіўшы ім шмат удараў, кінулі ў вязніцу і загадалі вартаўніку пільна сцерагчы іх. Атрымаўшы такі загад, ён кінуў іх ва ўнутраную вязніцу і ўшчаміў ім ногі ў калоду.

Каля поўначы Павел і Сіла маліліся, спяваючы гімны Богу, а вязні слухалі іх. Раптам пачаўся вялікі землятрус, так што задрыжэлі падмуркі вязніцы. Адразу адчыніліся ўсе дзверы і апалі ўсе путы. Калі вартаўнік прачнуўся і ўбачыў адчыненыя дзверы вязніцы, выцягнуў меч і хацеў забіць сябе, думаючы, што ўсе вязні ўцяклі. Але Павел ускрыкнуў моцным голасам: Не рабі сабе нічога благога, бо ўсе мы тут!

Папрасіўшы святла, вартаўнік увайшоў і, трасучыся, упаў перад Паўлам і Сілам. Затым вывеў іх вонкі і сказаў:

Спадары, што мне трэба рабіць, каб збавіцца? Яны сказалі яму:

Вер у Пана Езуса, і збавішся ты і дом твой.

І абвясцілі слова Пана яму і ўсім, хто быў у яго доме. І ў тую гадзіну ночы ён прыняў іх, абмыў раны і адразу ж ахрысціўся сам і ўвесь дом ягоны. Потым завёў іх у свой дом, накрыў ім стол і з усім домам сваім цешыўся, што паверыў у Бога.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 138(137), 1-2а. 2bc-3. 7c-8 (Р.: 7c)

Рэфрэн: Твая правіца, Пане, ратуе мяне.

Або:  Аллелюя.

1. Слаўлю Цябе ўсім маім сэрцам, *
бо пачуў Ты словы вуснаў маіх.
Перад анёламі спяваю Табе, *
2. кланяюся перад святой Тваёй святыняй.

Рэфрэн:

І слаўлю імя Тваё *
за міласэрнасць Тваю і вернасць.
3. У дзень, калі Цябе паклікаў, Ты пачуў мяне, *
павялічыў моц маёй душы.

Рэфрэн:

7. Твая правіца ратуе мяне. *
8. Пан усе зробіць за мяне.
Міласэрнасць Твая, Пане, навекі, *
спраў рук Тваіх не пакідай.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 16, 7. 13

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пашлю вам Духа праўды, — кажа Пан, —
Ён навучыць вас усёй праўдзе.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 16, 5–11
Калі Я не адыду, Суцяшальнік не прыйдзе да вас

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Цяпер Я адыходжу да таго, хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: «Куды ідзеш?» Але таму, што Я сказаў вам гэта, смутак напоўніў сэрца вашае. Але Я кажу вам праўду: лепш для вас, каб Я адышоў. Бо калі Я не адыду, Суцяшальнік не прыйдзе да вас. А калі адыду, пашлю Яго да вас.

І калі Ён прыйдзе, пераканае свет наконт граху, справядлівасці і суда. Наконт граху, бо не вераць у Мяне. Наконт справядлівасці, бо іду да Айца і ўжо не ўбачыце Мяне. Наконт суда, бо князь гэтага свету ўжо асуджаны.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Велікодны перыяд, Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"