Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — ІIІ Велікодны тыдзень

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 8, 1b–8
Хадзілі, абвяшчаючы слова

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У той дзень пачалося вялікае ганенне Касцёла ў Ерузалеме. Усе, акрамя Апосталаў, разышліся па краінах Юдэі і Самарыі.

А пабожныя людзі пахавалі Стэфана і ўчынілі вялікі плач па ім. А Саўл нішчыў Касцёл, уваходзіў у дамы, забіраючы мужчын і жанчын і кідаючы іх у вязніцу.

Тыя ж, хто рассеяўся, хадзілі, абвяшчаючы слова. Філіп жа прыйшоў у самарыйскі горад і абвяшчаў там Хрыста. А людзі згодна слухалі, што казаў Філіп, чуючы і бачучы ўчыненыя Ім цуды. Бо з многіх апантаных выходзілі з вялікім крыкам нячыстыя духі, і шмат спаралізаваных і кульгавых было аздароўлена. І сталася вялікая радасць у гэтым горадзе.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 66 (65), 1–3а. 4–5. 6–7а (Р.: 1)

Рэфрэн:  Усклікні Богу, уся зямля.

Або:  Аллелюя.

1. Усклікні Богу, уся зямля. *
2. Спявайце пра славу Ягонага імя,
праслаўляйце Яго хвалу. *
3. Скажыце Богу: Якія грозныя справы Твае!

Рэфрэн:

4. Няхай паклоніцца Табе ўся зямля і спявае Табе, *
няхай праслаўляе імя Тваё.
5. Прыйдзіце і ўбачце справы Бога: *
грозныя справы Яго над сынамі чалавечымі.

Рэфрэн:

6. Ён змяніў мора ў сушу, *
пешшу перайшлі раку,
там радаваліся ў Ім. *
7. Ён валадарыць у сваёй моцы навекі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 6, 40

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Кожны, хто верыць у Сына Божага, мае жыццё вечнае.
І Я ўваскрашу яго ў апошні дзень, — кажа Пан.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 35–40
Такая воля Айца Майго, каб кожны, хто бачыць Сына, меў жыццё вечнае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

Езус сказаў народу: Я ёсць хлеб жыцця; хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць. Але Я сказаў вам: хоць вы і бачылі Мяне, але не верыце. Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзіць да Мяне, Я не адкіну, бо Я сышоў з неба не для таго, каб чыніць сваю волю, але волю таго, хто Мяне паслаў.

А воля таго, хто паслаў Мяне, такая, каб з усяго, што Ён даў Мне, Я нічога не страціў, але каб уваскрасіў у апошні дзень. Бо такая воля Айца Майго, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыццё вечнае. І Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні, Велікодны перыяд

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"