Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Панядзелак — ІIІ Велікодны тыдзень

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 6, 8–15
Не маглі супрацьстаяць мудрасці і Духу, з якімі ён прамаўляў

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У тыя дні:

Стэфан, поўны ласкі і моцы, чыніў вялікія цуды і знакі сярод народу. Некаторыя з сінагогі, называнай лібертынскай і кірынэйскай, і александрыйскай, і некаторыя з Кілікіі і Азіі паўсталі і пачалі спрачацца са Стэфанам. Але не маглі супрацьстаяць мудрасці і Духу, з якімі ён прамаўляў.

Тады яны падгаварылі людзей, каб казалі: Мы чулі, як ён блюзнерыць супраць Майсея і Бога. І падбухторылі народ, старэйшых і кніжнікаў, і напаўшы, схапілі яго і павялі на месца пасяджэнняў.

Паставілі ілжывых сведкаў, якія казалі: Гэты чалавек не перастае блюзнерыць супраць святога месца і Закона. Мы чулі, як ён казаў, што гэты Езус з Назарэту зруйнуе гэтае месца і зменіць звычаі, якія перадаў нам Майсей.

І ўсе, хто сядзеў у Вялікай радзе, уважліва глядзелі на яго і бачылі аблічча ягонае, падобнае да аблічча анёла.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 119 (118), 23–24. 26–27. 29–30 (Р.: 1b)

Рэфрэн:  Шчаслівыя, хто паступае па Закону Пана.

Або:  Аллелюя.

23. Хоць сядзяць князі і гавораць супраць мяне, *
Твой слуга разважае пра Твае пастановы.
24. Тваё ж сведчанне — гэта маё суцяшэнне, *
парада для мяне.

Рэфрэн:

26. Дарогі свае абвясціў я, і Ты мне адказаў. *
Навучы мяне Тваім пастановам.
27. Дай мне зразумець дарогу Тваіх наказаў, *
і буду разважаць пра Твае цуды.

Рэфрэн:

29. Аддалі ад мяне шлях падману *
і дай мне Закон Твой.
30. Я выбраў шлях праўды, *
паставіў перад сабой Твае прысуды.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 4, 4b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Не хлебам адным будзе жыць чалавек,
але ўсялякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 22–29
Клапаціцеся не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

Пасля таго, як Езус насыціў пяць тысяч чалавек, вучні Ягоныя ўбачылі, як Ён ішоў па моры.

На наступны дзень народ, які заставаўся на другім беразе мора, заўважыў, што там быў толькі адзін човен, і што Езус не сядаў у човен разам з вучнямі, але яны адплылі адны. Тым часам, непадалёк ад таго месца, дзе спажывалі хлеб пасля падзякі Пана, прыбылі з Тыберыяды іншыя чаўны.

І калі людзі ўбачылі, што тут няма ні Езуса, ні Ягоных вучняў, селі ў чаўны і прыплылі ў Кафарнаум, шукаючы Езуса. Калі ж знайшлі Яго на другім беразе мора, сказалі Яму: Раббі, калі Ты прыбыў сюды?

Езус адказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што з’елі хлеб і насыціліся. Клапаціцеся не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае, якую дасць вам Сын Чалавечы, бо Яго пазначыў Бог Айцец.

А яны сказалі Яму: Што нам рабіць, каб выконваць справы Божыя?

Езус адказаў ім: У тым справа Божая, каб вы верылі ў таго, каго Ён паслаў.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Панядзелак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні, Велікодны перыяд

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.