Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Субота — ІІ Велікодны тыдзень

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 6, 1–7
Выбралі сем мужоў, поўных Духа Святога

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У тыя дні, калі колькасць вучняў павялічвалася, эліністы пачалі наракаць на габрэяў, што яны забываюць пра іхніх удоваў у штодзённым служэнні.

Тады Дванаццаць склікалі ўсіх вучняў і сказалі: Нягожа, каб мы занядбалі слова Божае і служылі пры сталах. Таму, браты, выбярыце з вашага ліку сем мужоў добрай славы, поўных Духа і мудрасці, якім даручым гэтае служэнне. А мы ўвесь час будзем трываць у малітве і служэнні слова.

Спадабалася гэтая мова ўсёй грамадзе, і абралі Стэфана, мужа поўнага веры і Духа Святога, і Філіпа, і Прохара, і Міканора, і Тымона, і Пармэна, і Мікалая празеліта з Антыёхіі, якіх паставілі перад апосталамі. Яны, памаліўшыся, усклалі на іх рукі.

А слова Божае пашыралася, і значна павялічвалася колькасць вучняў у Ерузалеме. І шмат святароў прыняло веру.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 33 (32), 1–2. 4–5. 18–19 (Р.: 22)

Рэфрэн:  Міласэрнасць Твая, Пане, няхай будзе над намі.

Або:  Аллелюя.

1. Радуйцеся ў Пану, справядлівыя, *
праведным належыць хваліць Яго.
2. Слаўце Пана на гуслях, *
грайце Яму на дзесяціструннай арфе.

Рэфрэн:

4. Праўдзівае слова Пана, *
і ўсе ўчынкі Ягоныя верныя.
5. Ён любіць справядлівасць і правасуддзе, *
міласцю Пана поўніцца зямля.

Рэфрэн:

18. Вока Пана над тымі, хто Яго баіцца *
і хто спадзяецца на Яго літасць,
19. каб Ён душу іх уратаваў ад смерці *
і накарміў іх у час голаду.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Уваскрос Хрыстус, які ўсё стварыў
і злітаваўся над чалавецтвам.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 16–21
Убачылі Езуса, які ішоў па моры

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

Калі настаў вечар, вучні Езуса сышлі да мора, селі ў човен і паплылі на другі бераг мора ў Кафарнаум. Ужо цямнела, а Езус не прыходзіў да іх. Дзьмуў моцны вецер, і мора хвалявалася.

Калі праплылі каля дваццаці пяці ці трыццаці стадыяў, убачылі Езуса, які ішоў па моры і набліжаўся да чаўна, і спалохаліся. Ён жа сказаў ім: Гэта Я, не бойцеся. Хацелі ўзяць Яго ў човен, але човен адразу прыстаў да берага, куды яны плылі.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні, Велікодны перыяд

Друкаваць

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.