Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — ІІ Велікодны тыдзень

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 5, 17–26
Вось мужы, якіх вы кінулі ў вязніцу, стаяць у святыні і навучаюць народ

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У тыя дні:

Першасвятар і ўсе тыя, хто быў разам з ім, з кола садукеяў, поўныя зайздрасці, схапілі Апосталаў і кінулі іх у публічную турму.

Але ноччу анёл Пана адчыніў дзверы вязніцы, вывеў іх і сказаў: Ідзіце і абвяшчайце народу ў святыні ўсе гэтыя словы жыцця. Яны ж, паслухаўшыся, увайшлі раніцай у святыню і навучалі.

Першасвятар і тыя, хто быў разам з ім, прыйшлі, склікалі Высокую раду і ўсіх старэйшын сыноў Ізраэля, і паслалі ў вязніцу, каб прывялі Апосталаў. Калі ж слугі прыйшлі, не знайшлі іх у вязніцы. Вярнуўшыся, яны сказалі: Турма была замкнёнай і ў поўнай бяспецы, і варта стаяла пры дзвярах. Аднак, адчыніўшы, мы нікога там не знайшлі.

Калі дазорац святыні і святары пачулі гэтыя словы, не зразумелі, што сталася. Але нехта прыбыў і сказаў ім: Вось мужы, якіх вы кінулі ў вязніцу, стаяць у святыні і навучаюць народ. Тады дазорац пайшоў са слугамі і прывёў іх без прымусу, таму што баяліся народа, каб не закідалі іх камянямі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 2–3. 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 7а)

Рэфрэн:  Няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў.

Або:  Аллелюя.

2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, *
хвала Яго заўсёды на маіх вуснах.
3. Панам будзе ганарыцца душа мая, *
няхай чуюць гэта пакорныя і няхай весяляцца.

Рэфрэн:

4. Узвялічвай Пана са мной, *
будзем узвышаць імя Яго разам.
5. Я шукаў Пана, і Ён пачуў мяне, *
і ад усіх пагрозаў вызваліў мяне.

Рэфрэн:

6. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, *
і твары вашыя не спазнаюць сораму.
7. Вось няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў, *
і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.

Рэфрэн:

8. Анёл Пана аберагае тых, хто Яго баіцца, *
і вызваляе іх.
9. Пакаштуйце і ўбачце, які добры ёсць Пан! *
Шчаслівы чалавек, які на Яго спадзяецца.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 3, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Бо так палюбіў свет Бог, што аддаў Сына свайго Адзінароднага,
каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 3, 16–21
Паслаў Бог Сына, каб свет быў збаўлены праз Яго

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, таму што не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.

А суд у тым, што святло прыйшло на свет, але людзі больш палюбілі цемру, чым святло, бо ўчынкі іхнія былі дрэннымі. Таму кожны, хто чыніць зло, ненавідзіць святла, каб не адкрыліся яго дрэнныя ўчынкі. А хто паступае па праўдзе, ідзе да святла, каб яўнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны здзейсненыя ў Богу.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні, Велікодны перыяд

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.