Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Субота ў актаве Пасхі

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 4, 13–21
Не можам маўчаць пра тое, што мы бачылі і чулі

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У той час:

Правадыры, старэйшыны і кніжнікі бачылі адвагу Пятра і Яна, і даведаўшыся, што гэта людзі непісменныя і простыя, дзівіліся. І пазналі іх, што яны былі з Езусам. Гледзячы на аздароўленага чалавека, які стаяў з імі, нічога не маглі адказаць.

Загадалі ім выйсці з месца пасяджэнняў і раіліся паміж сабою, кажучы: Што нам рабіць з гэтымі людзьмі? Бо яны ўчынілі відавочны цуд, бачны ўсім жыхарам Ерузалема. І мы не можам запярэчыць гэтаму. Але, каб гэта далей не пашыралася ў народзе, забаронім ім пад пагрозаю, каб не прамаўлялі больш ад гэтага імя да ніводнага чалавека.

Тады паклікалі іх і забаранілі ім увогуле прамаўляць і навучаць у імя Езуса. Але Пётр і Ян адказалі ім: Падумайце, ці справядліва перад Богам слухацца вас больш, чым Бога? Мы не можам маўчаць пра тое, што мы бачылі і чулі.

А тыя зноў прыгразілі і адпусцілі іх, таму што з-за людзей не змаглі пакараць іх, бо ўсе славілі Бога за тое, што сталася.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 118 (117), 1 і 14–15. 16-–18. 19–21 (Р.: 21а)

Рэфрэн:  Слаўлю Цябе, Пане, бо Ты мяне пачуў.

Або:  Аллелюя.

1. Хваліце Пана, бо Ён добры, †
бо навекі міласэрнасць Ягоная. *
14. Пан — сіла мая і песня, Ён стаў маім збаўленнем.
15. Голас радасці і збаўлення *
ў шатрах праведнікаў: Правіца Пана чыніць цуды.

Рэфрэн:

16. Правіца Пана ўзнялася высока, †
правіца Пана праявіла сілу! *
17. Не памру, але жыць буду і абвяшчаць справы Пана.
18. Моцна пакараў мяне Пан, *
але на смерць не выдаў.

Рэфрэн:

19. Адчыніце мне брамы справядлівасці, *
я ўвайду ў іх і буду праслаўляць Пана.
20. Вось брамы Пана, справядлівыя ўвойдуць у іх. *
21. Слаўлю Цябе, бо Ты мяне пачуў
і стаў маім збаўленнем.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 118 (117), 24

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вось дзень, які Пан учыніў,
будзем радавацца ў ім і весяліцца.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 16, 9–15
Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

Калі Езус уваскрос раніцай у першы дзень тыдня, Ён з’явіўся найперш Марыі Магдалене, з якой Ён выгнаў сем злых духаў. Яна пайшла і абвясціла тым, хто быў з Ім, якія былі ў жалобе і плакалі. А яны, хоць і пачулі, што Ён жывы і што яна Яго бачыла, не паверылі.

Пасля гэтага Ён з’явіўся ў іншай постаці двум з іх, якія ішлі ў вёску. Тыя вярнуліся і абвясцілі астатнім, але і ім не паверылі.

Нарэшце, з’явіўся Адзінаццаці, калі яны сядзелі за сталом, і папракаў іх за нявер’е і жорсткасць сэрца, бо не паверылі тым, хто бачыў Яго ўваскрослага.

І сказаў ім: Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч