Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Чацвер — ІII Тыдзень Вялікага посту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 7, 23–28
Гэта народ, які не слухае голасу Пана, Бога свайго

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

Так кажа Пан:

Такую справу Я наказаў ім, кажучы: Слухайцеся голасу Майго, і Я буду вашым Богам, а вы будзеце Маім народам. Хадзіце кожным шляхам, які Я прызначу для вас, каб добра было вам.

Аднак яны не паслухаліся і не схілілі вуха свайго. Яны пайшлі за сваімі ўласнымі намерамі ва ўпартасці сваіх злых сэрцаў і павярнуліся да Мяне спінамі, а не тварам.

З таго дня, калі айцы вашыя выйшлі з зямлі егіпецкай, аж да сённяшняга дня Я пасылаў да вас ўсіх Маіх слугаў – прарокаў. Штодня ўставаў раніцаю і пасылаў іх. Аднак не слухаліся Мяне і не схілялі вуха свайго, але зрабілі цвёрдымі каркі свае і паступалі горш, чым айцы іхнія. Ты будзеш казаць ім ўсе словы гэтыя, але яны не будуць слухаць цябе. Ты будзеш клікаць іх, але яны не будуць адказваць табе.

Таму скажаш ім: Гэта народ, які не слухае голасу Пана Бога свайго і не прымае настаўлення. Загінула вернасць і знікла з вуснаў іхніх.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 95 (94), 1–2. 6–7аb. 7c–9 (Р.: 8)

Рэфрэн: Не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя.

1. Прыйдзіце, заспяваем Пану, *
усклікнем Богу, скале нашага збаўлення.
2. Станем з падзякаю перад абліччам Ягоным, *
у песнях усклікнем Яму.

Рэфрэн:

6. Прыйдзіце, паклонімся і ўпадзём, *
укленчым перад Панам, які нас стварыў.
7. Бо Ён — наш Бог, *
а мы — народ Ягонай пашы і авечкі Ягонай рукі.

Рэфрэн:

О, каб вы паслухалі сёння Ягоны голас: †
8. Не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя, як у Мэрыбе, *
як на пустыні ў дзень Масы,
9. дзе Мяне спакушалі айцы вашыя, *
выпрабоўвалі Мяне, хоць і бачылі справы мае.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ёэл 2, 12–13

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.

Цяпер кажа Пан: звярніцеся да Мяне ўсім сэрцам вашым,
бо Я ласкавы і міласэрны.

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 11, 14–23
Хто не са Мною, той супраць Мяне

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус выганяў злога духа нематы. А калі злы дух выйшаў, нямы чалавек загаварыў, і людзі здзівіліся. Але некаторыя з іх казалі: Ён выганяе дэманаў сілаю Бэльзэбула, князя дэманаў. А іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад яго знаку з неба.

Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: Усялякае валадарства, якое падзялілася ў самім сабе, спусташаецца, і дом падае на дом. Калі ж і сатана раздзяліўся ў сабе, як устаіць валадарства ягонае? Вы ж кажаце, што Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў. А калі Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў, то сыны вашыя сілаю каго выганяюць іх? Таму яны будуць вашымі суддзямі. Калі Я пальцам Божым выганяю злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства. Калі ўзброены асілак пільнуе свой двор, у бяспецы маёнтак ягоны. Калі ж мацнейшы за яго нападзе і пераможа яго, то возьме ўсю зброю яго, на якую той спадзяваўся, і раздасць здабычу сваю. Хто не са Мною, той супраць Мяне, і хто не збірае са Мною, той раскідвае.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля

Калі мы думаем аб Божых Запаведзях, то часцей за ўсё разважаем аб тым, што нам забаронена, а што мы павінны рабіць. Такі кодэкс паводзін, які крыху абцяжарвае. У той жа час у кнізе прарока Ераміі Бог кажа: “Я даў ім запаведзь: Слухайце мой голас”. Гэта гучыць як запрашэнне, а не загад. Запрашэнне да размовы, да прабывання блізка з сабою. Жыццё паводле запаведзяў – гэта дарога набліжэння да Кагосьці, хто прамаўляе менавіта да мяне і Каго я чую штораз больш выразна.

Разважанні Войцеха Чвіхоцкага OP, „Oremus”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

 

Меткі: Чацвер, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні, Вялікі пост

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.