Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Панядзелак — урачыстасць святога Юзафа

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Сам 7, 4–5а. 12–14а. 16
Дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага

Чытанне Другой кнігі Самуэля.

У тыя дні:

Пан скіраваў да Натана наступныя словы: Ідзі і скажы слузе Майму Давіду: так кажа Пан: Калі ж скончацца твае дні і ты спачнеш з бацькамі сваімі, тады я абуджу пасля цябе патомка твайго, які выйдзе з улоння твайго, і ўмацую ягонае валадарства. Ён збудуе дом Майму імені, а Я ўмацую трон яго панавання навекі. Я буду яму Айцом, а ён будзе Мне сынам.

І будзе непахісным дом твой і валадарства тваё навекі перад абліччам Маім, і трон твой будзе ўмацаваны навекі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 89 (88), 2–3, 4–5. 27 і 29 (Р.: 37а)

Рэфрэн: Яго патомства будзе трываць вечна.

2. Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна, †
з пакалення ў пакаленне буду абвяшчаць *
вернасць Тваю вуснамі маімі.
3. Бо сказаў: Навекі заснавана будзе міласэрнасць, *
на нябёсах умацуеш вернасць сваю.

Рэфрэн:

4. Я заключыў запавет з выбраным Маім, *
прысягнуў Давіду, слузе Майму:
5. Навекі ўмацую патомства тваё *
і трон твой устанаўлю з пакалення ў пакаленне.

Рэфрэн:

27. Ён будзе клікаць Мяне: Ты мой Айцец, *
мой Бог і скала збаўлення майго.
29. Навекі захаваю для яго Маю міласэрнасць, *
і будзе непахісным запавет Мой з ім.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Рым 4, 13. 16–18. 22
Насуперак надзеі, паверыў з надзеяй

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.

Браты:

Абяцанне Абрагаму і патомству ягонаму, што ён будзе спадкаемцам свету, было дадзена не Законам, але праз справядлівасць веры. А праз веру, каб яно было дарам ласкі, каб яно было пэўным для ўсяго патомства. Не толькі для тых, хто абапіраецца на Закон, але і для тых, хто трымаецца веры Абрагама, які ёсць айцом усіх нас — як напісана: Я паставіў цябе айцом многіх народаў – перад абліччам Бога, якому ён паверыў як таму, хто ажыўляе мёртвых і кліча да існавання тое, чаго не існуе. Абрагам, насуперак надзеі, паверыў з надзеяй, што стане айцом многіх народаў, паводле сказанага: Такое будзе патомства тваё.

Таму гэта і залічана яму як справядлівасць.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 84 (83), 5

Акламацыя: Хвала Табе, Слова Божае.

Шчаслівыя, хто жыве ў доме Тваім, Пане,
яны будуць праслаўляць Цябе вечна.

Акламацыя: Хвала Табе, Слова Божае.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 1, 16. 18–21. 24а
Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

Якуб быў бацькам Юзафа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Езус, званы Хрыстом.

Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць, хацеў патаемна адпусціць Яе.

Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зачатае ў ёй ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў.

Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Маўклівы святы

Мы так мала ведаем аб тым, хто стаў зямным апекуном Езуса. Апрача вельмі кароткіх згадак, Евангелле паслядоўна маўчыць аб ім. Зрэшты, ён сам таксама маўчыць. Аднак нават з гэтых некалькі вельмі кароткіх фрагментаў вылучаецца вобраз чалавека, які цалкам услухваецца ў Божы голас. Азначэннем яго паставы могуць быць словы: “Зрабіў, як загадаў яму анёл Пана”. Ажыццявіў Божае слова. Гэты маўклівы святы з’яўляецца прыкладам поўнай паслухмянасці Богу. А ён не меў простага задання. Рызыкнуў усім тым, што для ізраэльцянаў было важнае: сям’я і гонар. Аднак Юзаф паверыў Богу і дзякуючы гэтаму атрымаў для выканання адзіную ў сваім родзе місію ў дзеях збаўлення: стаў апекуном Езуса, свайго Збаўцы.

Пане Езу, няхай прыклад св. Юзафа вучыць нас, як прымаць Тваю волю ў нашым жыцці і ажыццяўляць скіраванае да нас слова.

Разважанні а. Даніэля Стабрылы OSB і а. Міхала Легана OSPPE, “Евангелле 2017”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Урачыстасць, Святыя, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч