Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Субота пасля Папяльца

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 58, 9b — 14
Калі аддасі галоднаму свой хлеб, тады заззяе ў цемры тваё святло

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Так кажа Пан:

Калі ты скінеш з сябе ярмо, перастанеш пагражаць пальцам і гаварыць беззаконне, калі аддасі галоднаму свой хлеб і душу гаротніка насыціш, тады заззяе ў цемры тваё святло, і змрок твой будзе, як поўдзень. Пан будзе заўсёды вадзіць цябе, і натоліць душу тваю ў час засухі, і ўмацуе твае косткі. Ты будзеш, як арошаны сад і як невычарпальная крыніца вады.

Твае нашчадкі адбудуюць даўнія руіны, ты пакладзеш падмуркі для многіх пакаленняў. І будуць называць цябе тым, хто напраўляе праломы, аднавіцелем сцежак для засялення.

Калі дзеля шабату стрымаеш сваю нагу, каб не рабіць сваіх справаў у Мой святы дзень; калі назавеш шабат асалодаю, святым і шанаваным днём Пана, і праславіш Яго, пакінуўшы свае шляхі, свае справы і размовы, — тады знойдзеш у Пану сваю асалоду. І Я ўзвяду цябе на зямныя вышыні, і накармлю цябе спадчынай Якуба, твайго бацькі, бо так сказалі вусны Пана.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 86 (85), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: пар. 11)

Рэфрэн: Пане, навучы нас хадзіць у Тваёй праўдзе.

1. Cхілі, Пане, сваё вуха і выслухай мяне, *
бо я бедны і ўбогі.
2. Захавай маю душу, бо я пабожны, *
збаў, мой Божа, Твайго слугу, які на Цябе спадзяецца.

Рэфрэн:

3. Змілуйся нада мною, Пане, *
бо ўвесь дзень Цябе я клічу.
4. Узрадуй душу слугі Твайго, *
бо да Цябе, Пане, я ўзношу сваю душу.

Рэфрэн:

5. Бо Ты, Пане, добры і выбачлівы, *
шматміласцівы да ўсіх, хто Цябе заклікае.
6. Пачуй, Пане, малітву маю, *
прыслухайся да голасу майго малення.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Эзх 33, 11

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае

Не хачу смерці грэшніка, — кажа Пан, —
але каб адвярнуўся ад шляху свайго і жыў.

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 5, 27–32
Я не прыйшоў заклікаць да пакаяння справядлівых, але грэшнікаў

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус убачыў мытніка па імені Левій, які сядзеў на мытні, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Той пакінуў усё, устаў і пайшоў за Ім.

І наладзіў Левій для Яго вялікую гасціну у доме сваім. А было там шмат мытнікаў і іншых, якія сядзелі з імі. Фарысеі ж і кніжнікі наракалі і казалі вучням Ягоным: Чаму вы ясце і п’яце з мытнікамі і грэшнікамі?

А Езус сказаў ім у адказ: Не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, але хворыя. Я не прыйшоў заклікаць да пакаяння справядлівых, але грэшнікаў.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Субота

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч