Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Чацвер — пяты звычайны тыдзень, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 2, 18–25
Пан Бог узяў чалавека і пасяліў яго ў садзе Эдэн

Чытанне кнігі Быцця.

Не добра, каб чалавек быў адзін. Ствару адпаведную яму дапамогу. Пан Бог учыніў з зямлі ўсіх звяроў палявых і ўсіх птушак нябесных і прывёў іх да Адама, каб убачыць, як ён назаве іх. І як Адам назваў кожную жывую істоту, такім і было яе імя. І назваў Адам імёнамі сваімі ўсякую жывёлу, птушак нябесных і ўсякіх звяроў палявых, але для чалавека не знайшлося адпаведнай яму дапамогі. Тады Пан Бог спаслаў на Адама глыбокі сон. А калі той заснуў, вынуў адно з рэбраў ягоных, а месца тое закрыў целам. Потым з рабра, узятага з Адама, збудаваў Пан Бог жанчыну і прывёў яе да Адама. І сказаў Адам: Гэта косць ад касцей маіх і цела ад майго цела. Яна будзе названа жанчынай, бо ад мужчыны была ўзята. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і стануць яны адным целам.

І былі абодва голыя, Адам і жонка ягоная, але не саромеліся.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 128 (127), 1–2. 3. 4–5 (Р.: пар. 1а)

Рэфрэн: Шчаслівы чалавек, які баіцца Пана.

1. Шчаслівы кожны, хто баіцца Пана, *
хто ходзіць Ягонымі шляхамі.
2. Плён працы рук сваіх будзеш спажываць, *
будзеш шчаслівы і добра табе будзе.

Рэфрэн:

3. Жонка твая, як урадлівая вінаградная лаза *
ў сценах дому твайго.
Сыны твае, як аліўкавыя парасткі, *
вакол стала твайго.

Рэфрэн:

4. Вось так будзе благаслаўлёны чалавек, *
які баіцца Пана.
5. Няхай благаславіць цябе Пан з Сіёну, †
і ты ўбачыш дабрабыт Ерузалема *
ва ўсе дні жыцця свайго.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Як 1, 21bc

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыміце з пакораю пасаджанае ў вас слова,
якое можа збавіць вашыя душы.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 7, 24–30
Шчаняты ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус падняўся і адышоў у межы Тыра. Увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто не ведаў пра гэта, але не змог утаіцца. Бо жанчына, у якой была апанаваная нячыстым духам дачка, адразу пачула пра Яго, прыйшла і ўпала да Ягоных ног. А была яна язычніца, родам сірафініцыянка. І прасіла Яго выгнаць нячыстага духа з яе дачкі. Ён адказаў ёй: Дай спачатку насыціцца дзецям, бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам.

Яна ж адказала Яму, кажучы: Пане, але і шчаняты ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей. Тады Ён сказаў ёй: Дзеля гэтага слова ідзі, нячысты дух выйшаў з тваёй дачкі. Калі яна прыйшла ў свой дом, убачыла, што дзяўчына ляжала на ложку, а нячысты дух выйшаў з яе.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Вера сірафініцыянкі

Наколькі вялікая была вера сірафініцыянкі! Яна не была ізраэльцянкай, але здолела распазнаць у Езусе тое, што праз доўгі час заставалася нераспазнаным яго суайчыннікамі. Больш таго, у яе гэта атрымалася, нягледзячы на тое, што Езус хацеў, каб ніхто не ведаў пра Яго побыт у Тыры. Яна ж аднак даведалася пра гэта, прыйшла да Яго і з верай папрасіла аб дапамозе для сваёй дачкі. Жанчыну не толькі не ўразіла першая рэакцыя Езуса, але ў сваім адказе яна дала сведчынне сваёй глыбокай веры. Яна не дамагалася ад Езуса чагосьці, што ёй належыць, але цалкам разлічвала на міласэрнасць. Пасля Яго слоў аб тым, што дачка была аздароўлена, не змушала Яго ісці, але з верай у выкананне пачутага адыйшла дадому. Гэта жанчына сапраўды распазнала, кім з’яўляецца Езус, і глыбока ў Яго паверыла.

Міласэрны Езу, няхай вера сірафініцыянкі стане ўзмацненнем нашай веры ў Цябе. Учыні, каб мы, падобна гэтай жанчыне, верылі Твайму Слову і не патрабавалі знакаў.

Разважанні а. Даніэля Стабрыла OSB, а. Міхала Легана OSPPE
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Чацвер

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч