Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Аўторак — пяты звычайны тыдзень, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 1, 20 — 2, 4а
Учынім чалавека паводле Нашага вобразу і Нашага падабенства

Чытанне кнігі Быцця.

І сказаў Бог: Няхай закішаць воды жывымі стварэннямі, і няхай птаства лётае над зямлёю, пад нябесным скляпеннем. І стварыў Бог вялікіх марскіх рыб і ўсялякае жывое стварэнне, што поўзае і кішыць у вадзе, паводле іхняга роду, і ўсялякае птаства крылатае, паводле роду ягонага. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І благаславіў іх Бог, кажучы: Пладзіцеся і размнажайцеся, і напаўняйце воды ў морах, і птаства няхай множыцца на зямлі.

І быў вечар, і была раніца, дзень пяты.

І сказаў Бог: Няхай зямля выдасць жывыя стварэнні паводле роду свайго: жывёлу, паўзуноў і дзікіх звяроў паводле роду свайго! І так сталася. І стварыў Бог дзікіх звяроў паводле іх роду, жывёл, паводле іх роду, і ўсіх зямных паўзуноў, паводле іх роду. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

І сказаў Бог: Учынім чалавека паводле Нашага вобразу і Нашага падабенства. Няхай пануе над рыбамі марскімі, над птаствам нябесным, над жывёламі, над усёю зямлёю і над усялякім паўзуном, што поўзае па зямлі. І стварыў Бог чалавека паводле свайго вобразу, паводле Божага вобразу стварыў яго, стварыў мужчыну і жанчыну.

І благаславіў іх Бог, і сказаў ім: Пладзіцеся і размнажайцеся, напаўняйце зямлю і валодайце ёю; пануйце над рыбамі марскімі, над птаствам нябесным і над усімі жывымі істотамі, якія рухаюцца па зямлі. І сказаў Бог: Вось Я даю вам усялякую траву, што рассявае насеннне па ўсёй зямлі, і ўсялякае дрэва, плод якога рассявае насенне, каб яны былі вам на спажытак. А ўсім жывым істотам на зямлі і ўсялякаму нябеснаму птаству, і ўсяму, што поўзае па зямлі і мае ў сабе дыханне жыцця, Я даю на спажытак усялякую зеляніну. І так сталася.

І ўбачыў Бог ўсё, што Ён стварыў; і было яно вельмі добрым.

І быў вечар, і была раніца, дзень шосты.

Так былі завершаны нябёсы і зямля, і ўсё іхняе войска. І скончыў Бог у сёмы дзень працу сваю, якую зрабіў, і на сёмы дзень адпачыў ад усёй працы сваёй, якую зрабіў.

І благаславіў Бог сёмы дзень, і асвяціў яго, бо ў той дзень адпачыў Бог ад усёй сваёй працы, якую рабіў падчас стварэння.

Вось паходжанне неба і зямлі, так яны былі створаны.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 8, 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 2а)

Рэфрэн: Пане, Божа наш, якое велічнае імя Тваё.

4. Калі я бачу Твае нябёсы, справу пальцаў Тваіх, *
месяц і зоркі, якія Ты ўмацаваў:
5. то чым ёсць чалавек, што Ты пра яго памятаеш, *
і сын чалавечы, што Ты ўзгадваеш пра яго?

Рэфрэн:

6. Ты ўчыніў яго мала меншым ад Анёлаў, *
славаю і веліччу ўвянчаў яго.
7. Паставіў яго валадаром над справай рук Тваіх, *
усё паклаў яму пад ногі.

Рэфрэн:

8. Авечак, і жывёлу ўсялякую, *
і звяроў дзікіх,
9. птушак нябесных, і рыбу марскую, *
і ўсё, што ходзіць сцежкамі марскімі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 119 (118), 36. 29b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Схілі, Божа, маё сэрца да Тваіх сведчанняў
і дай мне Закон Твой.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 7, 1–13–56
Вы пакінулі запаведзь Божую, а трымаецеся чалавечай традыцыі

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Сышліся разам да Езуса фарысеі і некаторыя з кніжнікаў, якія прыйшлі з Ерузалема. І ўбачылі, што некаторыя вучні Ягоныя елі хлеб нячыстымі, гэта значыць, неабмытымі рукамі. Фарысеі ж і ўсе юдэі, трымаючыся традыцыі старэйшых, не ядуць, пакуль не памыюць старанна рук. І вярнуўшыся з рынку, не ядуць, пакуль не абмыюцца. Ёсць і яшчэ шмат таго, чаго прынята трымацца: абмыццё кубкаў, і збаноў, і місаў, і лавак.

Тады пытаюцца ў Яго фарысеі і кніжнікі: Чаму вучні Твае не трымаюцца традыцыі старэйшых, але ядуць хлеб нячыстымі рукамі?

Ён адказаў ім: Добра прарочыў Ісая наконт вас, крывадушных, як напісана: Народ гэты шануе Мяне вуснамі, а сэрцы іх далёка ад Мяне. Але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэнню чалавечых запаведзяў. Бо вы пакінулі запаведзь Божую, а трымаецеся чалавечай традыцыі.

І сказаў ім: Вы ўмела адхіляеце Божую запаведзь, каб захаваць сваю традыцыю. Бо Майсей сказаў: Шануй бацьку свайго і маці сваю, — і: Хто зласловіць бацьку ці маці, няхай памрэ смерцю. А вы гаворыце: Калі чалавек скажа бацьку ці маці: Корбан, а гэта значыць, дарам ахвярным ёсць тое, чым я мог бы дапамагчы, — то ўжо не дазваляеце яму зрабіць штосьці для бацькі ці маці. Вы адхіляеце Божае слова вашай традыцыяй, якую перадалі. І робіце шмат чаго падобнага да гэтага.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля

Незвычайным з’яўляецца багацце, прыгажосць і пладавітасць створанага Богам свету. Дух займае ад яго размаху, няспыннага развіцця, імкнення да жыцця, размажэння. Чалавек як карона стварэння асаблівым чынам пакліканы да жыцця, да развіцця і да паўнаты. Сын Божы прыходзіць, каб дапамагчы нам нанава адшукаць пакліканне да плённага жыцця. У рэлігіі ўсё павінна гэтаму служыць. Культ і запаведзі не з’яўляюцца коканам, яны павінны служыць жыццю і развіццю, а не зачыняць нас у мёртвых традыцыях і з’едлівых звычаях.

Разважанні а. Войцеха Енджэеўскага OP
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Аўторак

Друкаваць

  • Студзень
    2018

    Тэатр Зніч

  • У Мінску пройдзе малітоўна-музычная сустрэча, прысвечаная памяці Адама Міцкевіча

    Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Сёлета таксама да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.

  • Снежань
    2017

    Тэатр Зніч

  • У чаканні Божага прыйсця...

    Моладзь Чырвонага касцёла прапануе ўсім ахвотным далучыцца да дабрачыннай акцыі “Калядная паштоўка”. На працягу Адвэнту з панядзелка па пятніцу пасля св. Імшы а 19 гадзіне збіраецца творчая група, каб сваімі рукамі ствараць віншавальныя паштоўкі да свята Божага Нараджэння. Сродкі ад іх рэалізацыі будуць скіраваныя на падтрымку дзіцячага дома ў Смалявічах.

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.