Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Субота III звычайнага тыдня, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 11, 1–2. 8–19
Ён чакаў горад, дойлідам і будаўніком якога ёсць Бог

Чытанне Паслання да Гaбрэяў.

Браты:

Вера — гэта зарука таго, на што мы спадзяёмся, і доказ таго, чаго мы не бачым. Праз яе старэйшыя атрымалі сведчанне.

Дзякуючы веры пакліканы Абрагам паслухаўся і накіраваўся да месца, якое павінен быў атрымаць у спадчыну. Ён выйшаў, не ведаючы, куды ідзе. Дзякуючы веры ён пасяліўся на абяцанай зямлі, як на чужыне, жывучы ў шатрах з Ісаакам і Якубам, сунаследнікамі таго самага абяцання. Бо ён чакаў горада, закладзенага на моцным падмурку, дойлідам і будаўніком якога ёсць Бог.

Дзякуючы веры і бясплодная Сара, насуперак старому ўзросту, атрымала сілу, каб зачаць патомства, паколькі лічыла верным таго, хто даў абяцанне. Таму ад аднаго чалавека, і гэта ад амярцвелага, нарадзілася так шмат, як зорак нябесных і незлічоных пясчынак на беразе мора.

Усе тыя памерлі ў веры, не атрымаўшы абяцанняў, але ўбачыўшы іх здалёк і прывітаўшы, прызналі, што яны вандроўнікі і чужынцы на зямлі. Бо тыя, хто так кажа, паказваюць, што яны шукаюць айчыну. Калі б яны памяталі аб той, з якой выйшлі, то мелі б нагоду вярнуцца. Цяпер жа яны імкнуцца да лепшай, гэта значыць, да нябеснай айчыны. Таму Бог не саромеецца, каб яны называлі Яго сваім Богам, бо Ён падрыхтаваў ім горад.

Праз веру Абрагам, калі Бог выпрабоўваў яго, ахвяраваў Ісаака. Той, хто атрымаў абяцанне, прынёс нават адзінароднага сына, пра якога сказана: У Ісааку назавецца патомства тваё. Ён лічыў, што Бог мае моц уваскрасіць з мёртвых, таму і атрымаў яго як правобраз.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Лк 1, 69–70. 71–72. 73–75 (Р.: пар. 68)

Рэфрэн: Благаслаўлёны Пан, бо народ свой збавіў.

69. Бог узняў моц збаўлення для нас *
у доме Давіда, слугі свайго.
70. Як абвясціў спрадвеку *
вуснамі сваіх святых прарокаў.

Рэфрэн:

71. Што збавіць нас ад ворагаў нашых *
і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць.
72. Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашых *
і нагадаць пра святы запавет свой.

Рэфрэн:

73. Прысягу, якую даў Абрагаму, †
айцу нашаму, дасць нам. *
74. Каб, выбаўленыя з рук ворагаў нашых,
мы без страху служылі Яму
75. ў святасці і справядлівасці перад Ім *
ва ўсе дні нашыя.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 3, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Бо так палюбіў Бог свет,
што аддаў Сына свайго Адзінароднага,
каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 4, 35–41
Хто Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той дзень, калі настаў вечар, Езус сказаў сваім вучням: Пераправімся на той бок. Адпусціўшы людзей, яны забралі Яго з сабою, калі быў у чаўне. І плылі з Ім іншыя чаўны.

І ўзнялася вялікая бура. Хвалі залівалі човен, так што човен ужо напаўняўся. А Ён спаў на карме на ўзгалоўі. Будзяць і кажуць Яму: Настаўнік, не хвалюе цябе, што мы гінем? І, устаўшы, Ён забараніў ветру і сказаў мору: Замоўкні і супакойся. І вецер сціх, і настала вялікая ціша.

І сказаў ім: Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры? Яны напоўніліся вялікім страхам і гаварылі паміж сабой: Хто Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч