Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Субота II звычайнага тыдня, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 9, 2–3. 11–14
Праз сваю Кроў раз і назаўсёды ўвайшоў у Святое Святых

Чытанне Паслання да Габрэяў.

Браты:

Была ўзведзена першая скінія, якая называецца «Святое», і ў ёй былі падсвечнік, стол і ахвярныя хлябы. А за другой заслонаю была скінія, якая называлася «Святое Святых».

Хрыстус, прыйшоўшы як Першасвятар будучых дабротаў, праз большую і дасканалейшую нерукатворную скінію, гэта значыць не з гэтага свету, і не праз кроў казлоў і быкоў, а праз сваю Кроў раз і назаўсёды ўвайшоў у Святое Святых, здабыўшы вечнае адкупленне.

Бо, калі кроў казлоў і быкоў, і попел ялаўкі праз пасыпанне асвячае апаганеных, каб чыстым стала цела, то наколькі ж больш Кроў Хрыста, які праз вечнага Духа сябе самога ахвяраваў як беззаганнага Богу, ачысціць нашае сумленне ад мёртвых учынкаў дзеля служэння жывому Богу.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 47 (46), 2–3. 6–7. 8–9 (Р.: 6а)

Рэфрэн: Бог узыходзіць пад радасныя воклічы.

2. Усе народы, пляскайце ў далоні, *
радасным голасам усклікайце Богу,
3. бо грозны Пан Найвышэйшы, *
вялікі Валадар над усёй зямлёй.

Рэфрэн:

6. Бог узыходзіць пад радасныя воклічы, *
Пан пры гуках трубы.
7. Спявайце Богу, спявайце, *
спявайце нашаму Валадару, спявайце.

Рэфрэн:

8. Бо Валадар усёй зямлі — Бог, *
Яму гімн заспявайце.
9. Бог валадарыць над народамі, *
Бог сядзіць на сваім троне святым.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Дз 16, 14b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Адкрый, Пане, нашыя сэрцы,
каб мы слухалі словы Твайго Сына.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 3, 20–21
Родныя казалі, што Ён страціў розум

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус з вучнямі прыйшоў у дом. І зноў сабраўся натоўп, так што яны не маглі нават хлеба паесці. Пачуўшы гэта, Яго родныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён страціў розум.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч