Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Пятніца I звычайнага тыдня, год І

 ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ  Гбр 4, 1–5. 11
Будзем старацца ўвайсці ў гэты адпачынак

Чытанне Паслання да Габрэяў.

Браты:

Пакуль яшчэ застаецца абяцанне ўвайсці ў адпачынак Божы, будзем баяцца, каб нехта з вас не аказаўся пазбаўленым яго. Бо мы атрымалі Евангелле так, як і тыя, хто выйшаў з Егіпта. Але пачутае слова не прынесла ім карысці, бо яны не паядналіся ў веры з тымі, хто чуў.

Аднак мы, якія верым, уваходзім ў адпачынак, паводле сказанага Ім: Я пакляўся ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у Мой адпачынак, — хоць справы былі завершаны ад заснавання свету. Бо так недзе сказаў Ён пра сёмы дзень: І на сёмы дзёнь адпачыў Бог ад усёй працы сваёй. І ў гэтым месцы зноў: Яны не ўвойдуць у Мой адпачынак.

Таму будзем старацца ўвайсці ў гэты адпачынак, каб ніхто не пайшоў за тым самым прыкладам непаслухмянасці.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 78 (77), 3 і 4bc. 6c–7. 8 (Р.: пар. 7c)

Рэфрэн: Не забывайце пра справы Пана.

3. Усё, што чулі мы і што пазналі, *
пра што распавядалі нам айцы,
4. раскажам будучаму пакаленню *
пра хвалу Пана і Ягоную моц.

Рэфрэн:

6. Каб яны паўсталі і абвясцілі сваім дзецям, *
7. што трэба спадзявацца на Бога,
не забываць пра Божыя справы, *
і захоўваць Ягоныя запаведзі.

Рэфрэн:

8. Няхай не будуць, як іх айцы, *
упартым і бунтаўнічым пакаленнем,
пакаленнем, якое не мела сталага сэрца, *
а іхні дух не быў верны Богу.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 7, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вялікі прарок паўстаў сярод нас,
і Бог наведаў свой народ.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 2, 1–12
Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

Праз некалькі дзён Езус зноў прыйшоў у Кафарнаум, і разышлася вестка, што Ён у доме. Адразу сабралася столькі народу, што ўжо не было месца каля дзвярэй. І Ён прамаўляў да іх.

Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі спаралізаванага. Не маючы магчымасці прынесці яго да Езуса з-за натоўпу, разабралі страху, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі, на якіх ляжаў спаралізаваны. Езус, убачыўшы веру іх, сказаў паралізаванаму: Дзіця, даруюцца табе грахі твае.

Там жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх: Чаму ён так гаворыць? Ён блюзнерыць: хто можа дараваць грахі, калі не сам Бог? Езус, адразу ж даведаўшыся ў духу сваім, што яны так думаюць, сказаў ім: Чаму так думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй: ці сказаць паралізаванаму «даруюцца табе грахі твае», ці сказаць «устань, вазьмі насілкі свае і хадзі?» Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі, — і кажа паралізаванаму: Табе кажу: устань, вазьмі насілкі свае ды ідзі да дому свайго. Той адразу ж устаў і, узяўшы насілкі, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы, што ніколі такога не бачылі.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Прагненне сустрэчы з Езусам

Рашучасць і вера тых, хто прынёс да Езуса паралізаванага былі вялікія. Яны адважыліся на тое, каб разабраць страху і праз яе спусціць насілкі, на якіх ляжаў хворы. Калі б яны не верылі, што Езус можа яго аздаравіць, ніколі б не пайшлі на гэта. Вакол Езуса сабраліся натоўпы, якія прагнулі асабіста адчуць Яго моц. Калі б не кемлівасць гэтых мужчын, паралізаваны праўдападобна ніколі б не ўстаў са сваёй пасцелі. Ніхто з нас не любіць, калі хтосьці ўпіхваецца перад ім, а яны гэта якраз і зрабілі. Напэўна яны разумелі, што такія паводзіны не будуць ухваленыя іншымі. Аднак яны зрабілі ўсё, што было ў іх сілах, каб той, з якім прыйшлі да Езуса, мог сапраўды Яго сустрэць. Няхай іх прагненне сусрэчы з Езусам стане і нашым удзелам.

Пане Езу, разпалі ў нашых сэрцах голад сустрэчы з Табою. Выпалі ўсё тое, што нас ад Цябе адлучае, і пастаў на нашым шляху людзей, якія прывядуць нас да Цябе.

Разважанні а. Даніэля Стабрылы OSB і а. Міхала Легана OSPPE, “Евангелле 2017”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч