Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

1 студзеня — урачыстасць святой Багародзіцы Марыі

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ліч 6, 22–27
І будуць заклікаць імя Маё над сынамі Ізраэля, і Я благаслаўлю іх

Чытанне кнігі Лічбаў.

Прамовіў Пан да Майсея, кажучы:

Скажы Аарону і сынам ягоным: Так благаслаўляйце сыноў Ізраэля, кажучы ім:

Няхай благаслаўляе цябе Пан і аберагае цябе!
Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою і адорыць цябе ласкай.
Няхай Пан скіруе на цябе свой погляд і адорыць цябе мірам.
І будуць заклікаць імя Маё над сынамі Ізраэля, і Я благаслаўлю іх.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 67 (66), 2–3. 5. 6 і 8 (Р.: 2а)

Рэфрэн: Няхай Бог змілуецца над намі.

2. Няхай Бог змілуецца над намі і благаславіць нас, *
няхай заззяе аблічча Яго над намі,
3. каб на зямлі мы спазналі Ягоную дарогу, *
між усімі народамі Яго збаўленне.

Рэфрэн:

5. Няхай весяляцца *
і радуюцца ўсе плямёны,
бо Ты судзіш народы паводле праўды *
і плямёнамі на зямлі кіруеш.

Рэфрэн:

6. Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
8. Няхай Бог нас благаслаўляе, *
няхай баяцца Яго ўсе межы зямлі.

Рэфрэн

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Гал 4, 4–7
Паслаў Бог Сына свайго, народжанага ад жанчыны

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў.

Браты:

Калі надышла паўната часу, паслаў Бог Сына свайго, народжанага ад жанчыны, падпарадкаванага Закону, каб адкупіць тых, хто падлягаў Закону, каб мы атрымалі ўсынаўленне. А паколькі вы сыны, Бог паслаў у вашыя сэрцы Духа Сына свайго, які ўсклікае: Абба, Ойча! Таму ты ўжо не раб, а сын, а калі сын, то і спадкаемца Божы.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Гбр 1, 1–2

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Шмат разоў прамаўляў калісьці Бог
да айцоў нашых праз прарокаў,
у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 2, 16–21
Знайшлі Марыю і Юзэфа, і Немаўля. I кaлі мiнулa вoсем дзён, дaлі Яму iмя Езус

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Пайшлі пастухі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіцятка.

І ўсе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі.

А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім.

І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога за ўсё, што чулі і бачылі, так як ім было сказана.

I кaлі мiнулa вoсем дзён, кaб aбрэзaць Дзiця, дaлі Яму iмя Езус, якoе былo нaзвaнa aнёлaм перад Яго зaчaццем ва ўлонні.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Рызыкаваць для Бога

Духоўнае жыццё – гэта найцудоўнейшая прыгода, якую чалавек можа дасведчыць. Пошук Бога з’яўляецца нашым пакліканнем. Толькі тады, калі сустрэнем Бога як Асобу, мы адчуем сябе сапраўды споўненымі. Пастухі вырушылі ў дарогу ў Бэтлеем. Такім чынам яны былі паслухмяныя натхненням анёла. Дазволілі сабе адарвацца ад сваёй штодзённасці. Рызыкнулі, каб перажыць штосьці зусім іншае, больш глыбокае, штосьці, што надае іх жыццю іншае вымярэнне. У Бэтлееме насамрэч сустрэлі Збавіцеля. Вярталіся дадому, праслаўляючы і хвалячы Бога. Яны былі шчаслівыя. Калі Бог кліча цябе, калі дае табе імпульс, каб пайсці за Ім, не бойся рызыкаваць і дазволь Яму весці цябе.

Пане, узмацні маё сэрца, каб я прыняў Тваю любоў, мой розум, каб я пазнаў праўду пра Цябе, маю волю, каб я не баяўся рызыкі пайсці за Табой.

Разважанні кс. Марывуша Краўца SSP
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Божае Нараджэнне, Урачыстасць, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч