Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

28 снежня — свята святых Немаўлят

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 1, 5 — 2, 2
Кроў Езуса ачышчае нас ад усялякага граху

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя:

Навіну, якую мы пачулі ад Езуса Хрыста, абвяшчаем вам, што Бог ёсць Святло і няма ў Ім ніякай цемры. Калі мы кажам, што маем еднасць з Ім, а ходзім у цемры, то мы хлусім і паступаем не па праўдзе. А калі ходзім у святле, як Ён ёсць у святле, то маем еднасць паміж сабою, і кроў Езуса, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усялякага граху. Калі кажам, што не маем граху, ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды. Калі ж вызнаём грахі нашыя, то Ён, верны і справядлівы, прабачыць нам грахі і ачысціць нас ад усялякай несправядлівасці. Калі кажам, што мы не зграшылі, то робім Яго ілгуном, і няма ў нас слова Ягонага.

Дзеці мае, гэта пішу вам, каб вы не грашылі. Калі ж хто зграшыць, то мы маем Заступніка перад Айцом, Езуса Хрыста справядлівага. Ён ёсць ахвярай уміласціўлення за нашыя грахі, і не толькі за нашыя, але таксама за грахі ўсяго свету.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 124 (123), 2–3, 4–5. 7ab–8 (Р.: пар. 8)

Рэфрэн: Наша дапамога — у імені Пана.

2. Калі б Пан не быў з намі, *
і людзі супраць нас паўсталі,
3. то яны праглынулі б нас жывымі, *
калі б распаліўся іх гнеў супраць нас.

Рэфрэн:

4. Тады б залілі нас воды, *
паток прайшоў бы над намі,
5. Тады прайшлі б над намі, *
бурлівыя воды.

Рэфрэн:

7. Душа наша, як птушка, вызвалілася з сіла лоўчых; *
сіло парвана, і мы ўратаваліся.
8. Дапамога наша — у імені Пана, *
які стварыў неба і зямлю.

Рэфрэн

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Цябе, Божа, праслаўляем; вызнаём Цябе, Пане, *
слаўны хор апосталаў Цябе ўсхваляе.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 2, 13–18
Ірад паслаў пазабіваць усіх хлопцаў у Бэтлееме

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

Калі мудрацы адышлі, вось, анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў: Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго, і ўцякай у Егіпет і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб загубіць Яго. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і пайшоў у Егіпет. І быў там да смерці Ірада. Так збылося сказанае Панам праз прарока: З Егіпта паклікаў Я Сына Майго.

Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, вельмі разгневаўся і паслаў пазабіваць усіх хлопцаў у Бэтлееме і ва ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і менш, паводле часу, які выведаў ад мудрацоў. Тады збылося сказанае прарокам Ераміяй, які кажа: Голас у Раме чутны, плач і лямант вялікі. Рахіль аплаквае дзяцей сваіх і не хоча суцешыцца, бо іх няма.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Умець цешыцца прысутнасцю Пана

Не ўсе на навіну аб Нараджэнні Збавіцеля пабеглі з радасцю, як пастушкі. Не кожны прыняў яе з верай, як Юзаф. Не ўсе сэрцы напоўніліся любоўю, як сэрца Марыі. Не кожны прагнуў убачыць Дзіця-Караля, як мудрацы з Усходу. У Ірада нараджэнне Езуса выклікала жах, нянавісць і жаданне забіваць. Хцівасць і зайздрасць моцна закрылі яго на любоў і поўню жыцця. Сёння таксама хапае сучасных ірадаў, якія баяцца Хрыста і хочуць адкінуць Яго ад свайго жыцця, моцай сваёй улады нішчаць усё, што звязанае з верай і любоўю. Можна прыводзіць шмат прыкладаў ад законаў, якія дазваляюць аборты, праз акты пераследу, аж да наказаў здымаць крыжы і публічнай прафанацыі Бібліі.

Езу, Тваё нараджэнне абуджае людскія сумленні, дзякуючы чаму з іх выходзяць скрытыя прагненні. Пазбаўляюся ўсяго зла з сэрца, каб цешыцца Тваёй збаўчай прысутнасцi.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Божае Нараджэнне, Святыя, Свята, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч