Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Пятніца — Трэці тыдзень Адвэнту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 56, 1–3а. 6–8
Дом Мой будзе названы домам малітвы для ўсіх народаў

Чытанне Кнігі прарока Ісаі.

Так кажа Пан:

Захоўвайце правасуддзе і чыніце справядлівасць,
бо хутка прыйдзе збаўленне Маё
і аб’явіцца справядлівасць Мая.
Шчаслівы чалавек, які робіць гэта,
і сын чалавечы, які моцна трымаецца гэтага,
які захоўвае суботу, каб не ганьбіць яе,
і пільнуе руку сваю, каб не зрабіць ніякага зла.
І няхай сын чужаземца, які далучыўся да Пана,
не кажа: Сапраўды адлучыць мяне Пан ад свайго народа!
Сыноў чужаземцаў, якія далучыліся да Пана,
каб служыць Яму і любіць імя Пана,
каб быць Яго слугамі,
усіх, хто захоўвае суботу, каб не ганьбіць яе, і тых,
хто моцна трымаецца Майго запавету,
узвяду на гару Маю святую
і ўсцешу іх у Маім доме малітвы.
Усеспаленні іхнія і ахвяры
будуць даспадобы Мне на ахвярніку Маім,
бо дом Мой будзе названы
домам малітвы для ўсіх народаў.
Пан Бог, які збірае выгнаннікаў Ізраэля, кажа:
Апроч ужо сабраных, Я збяру для яго яшчэ іншых.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 67(66), 2–3. 5. 7–8 (Р.: пар. 4)

Рэфрэн: Няхай усе народы славяць Цябе, Божа.

2. Няхай Бог змілуецца над намі і благаславіць нас, *
няхай заззяе аблічча Яго над намі,
3. каб на зямлі мы спазналі Ягоную дарогу, *
між усімі народамі Яго збаўленне.

Рэфрэн:

5. Няхай весяляцца *
і радуюцца ўсе плямёны,
бо Ты судзіш народы паводле праўды *
і плямёнамі на зямлі кіруеш.

Рэфрэн:

7. Зямля прынесла свой плён; *
Няхай Бог, наш Бог нас благаслаўляе.
8. Няхай Бог нас благаслаўляе, *
няхай баяцца Яго ўсе межы зямлі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыйдзі, Пане, і наведай нас у спакоі,
каб мы радаваліся перад Табою з чыстым сэрцам.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 5, 33–36
Ян быў свяцільнікам, які гарыць і свеціць

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

Аднойчы:

Езус сказаў юдэям: Вы пасылалі да Яна, і ён засведчыў аб праўдзе. Я ж не ад чалавека прымаю сведчанне, але кажу гэта, каб вы былі збаўленыя. Ён быў свяцільнікам, які гарэў і свяціў, а вы хацелі нейкі час парадавацца пры святле ягоным.

Я ж маю сведчанне большае за Янава. Бо справы, якія Айцец даў Мне здзейсніць, тыя справы, якія раблю, сведчаць пра Мяне, што Айцец паслаў Мяне.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Пасланы Богам Айцом

Словы і чыны Яна аб’яўляюць прыйсце Месіі. Затое словы і чыны Езуса аб’яўляюць дзеянне самога Бога. Паміж імі такая розніца, як паміж свяцільнікам і самім святлом. Свяцільнік, які гарыць, дае святло, але не з’яўляецца ім. Ён толькі раз’ясняе цемру. Сведчанне Яна было патрэбнае, але з прыйсцем Езуса яго было недастаткова. Справы ж, якія здзяйсняе Езус, сведчаць пра тое, што сам Бог Айцец паслаў Яго. Гэта ўжо не толькі сведчанне аб праўдзе, але сама праўда. Перад такім сведчаннем немагчыма застацца абыякавым. Мы таксама, заахвочаныя словамі Яна, павінны звярнуцца ў адпаведны бок, да святла і праўды.

Езу, Тваё святло раз’ясняе змрок адвэнтавага чакання. Прымаю сведчанне праўды, дзякуючы якой пазнаю, што Бог Айцец паслаў Цябе, каб я мог быць збаўлены.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Пятніца, Лекцыянарый, Разважанні, Адвэнт

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч