Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Аўторак — Трэці тыдзень Адвэнту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Саф 3, 1–2. 9–13
Бог абяцае збаўленне ўбогім

Чытанне Кнігі прарока Сафоніі.

Так кажа Пан:

Бяда бунтаўнічаму і апаганенаму гораду,
які чыніць насілле!
Ён не слухае голасу, не прымае павучэнняў,
не спадзяецца на Пана
і не набліжаецца да свайго Бога.
Бо тады Я вярну народам вусны чыстыя,
каб усе заклікалі імя Пана
і служылі Яму аднадушна.
З другога боку рэкаў Эфіопіі
прыхільнікі Мае,
дачка з рассеянымі Маімі,
прынясуць Мне дары.
У той дзень
ты не будзеш сароміць сябе ўсімі сваімі ўчынкамі,
якімі ты грашыла супраць Мяне;
бо тады Я выганю спаміж цябе тых,
хто ганарыцца тваёю веліччу,
і ты не будзеш больш узвышацца
на святой гары Маёй.
І пакіну сярод цябе народ пакорны і бедны,
і яны будуць шукаць прытулку ў імені Пана.
Ацалелыя з Ізраэля не будуць чыніць беззаконне,
не будуць гаварыць няпраўду,
і не знойдзецца ў іх вуснах язык падманлівы,
бо яны будуць пасвіцца і адпачываць,
і ніхто не спалохае іх.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 2–3. 6–7. 17–18. 19 і 23 (Р.: 7а)

Рэфрэн: Няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў.

2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, *
хвала Яго заўсёды на маіх вуснах.
3. Панам будзе ганарыцца душа мая, *
няхай чуюць гэта пакорныя і няхай весяляцца.

Рэфрэн:

6. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, *
і твары вашыя не спазнаюць сораму.
7. Вось няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў *
і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.

Рэфрэн:

17. Аблічча Пана супраць тых, хто чыніць зло, *
каб памяць пра іх сцерці з зямлі.
18. Яны клічуць, і Пан чуе, *
і ад усіх бедаў іх выбаўляе.

Рэфрэн:

19. Блізкі Пан да тых, чыё сэрца змучана, *
і зламаных духам Ён збаўляе.
23. Пан выбаўляе душы слугаў сваіх, *
і кожны, хто на Яго спадзяецца, не будзе пакараны.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыйдзі, Пане, не спазняйся,
адпусці грахі свайму народу.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 21, 28–32
Прыйшоў Ян Хрысціцель і грэшнікі паверылі яму

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

Аднойчы:

Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народу:

Як вам здаецца? У аднаго чалавека былі два сыны. Прыйшоўшы да першага ён сказаў: Сыне, ідзі і працуй сёння ў вінаградніку. Але той адказаў: Не хачу! А пасля, апамятаўшыся, пайшоў. Тады ён падышоў да другога і сказаў тое самае. Той жа сказаў у адказ: Ужо іду, спадару. І не пайшоў. Каторы з двух выканаў волю бацькі? Кажуць Яму: Першы.

Тады Езус кажа ім: Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусніцы наперадзе вас ідуць у Валадарства Божае. Бо прыйшоў да вас Ян шляхам справядлівасці, і вы не паверылі яму. А мытнікі і распусніцы паверылі яму. Вы ж, убачыўшы, не апамяталіся пасля, каб паверыць яму.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Быць як мытнікі і распусніцы

Езус заканчвае прыпавесць такім чынам, што для першасвятароў і старэйшын народу, якія Яго слухаюць, яна была скандальная. Першы сын – гэта мытнікі і распусніцы, якія апярэджваюць іх у выкананні Божай Волі, дзякуючы чаму ідуць наперадзе ў Божае Валадарства. Згадванне Яна Хрысціцеля выразна паказвае, што распачалі яны ад навяртання і ўнутранай перамены, каб шчыра ўвайсці на шлях справядлівасці. І хоць іх ранейшае жыццё было пастаянным “не хачу!” у адносінах да такіх Божых запаведзяў, як не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, але яны аказаліся лепшымі і больш паслухмянымі дзецьмі Бога Айца. Гэта ўпэўненна прадвяшчае вялікае шчасце, бо няма ж большай радасці на небе, як з грэшніка, які навярнуўся.

Езу, перапрашаю Цябе за кожнае недатрыманае слова, якім я выражаў гатоўнасць пайсці за Табою. Напоўнены Тваім словам замяняю ўсе свае “не” на “так”.

Разважанні кс. Марыуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Аўторак, Лекцыянарый, Разважанні, Адвэнт

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч