Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Пятніца — Другі тыдзень Адвэнту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 48, 17–19
Калі б ты зважаў на Мае запаведзі!

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Так кажа Пан, твой Адкупіцель,
Святы Ізраэля:
Я — Пан, Бог твой,
які вучыць цябе таму, што карыснае,
які накіроўвае цябе на шлях, якім трэба ісці.
О, калі б ты зважаў на мае запаведзі,
тады спакой твой быў бы, як рака,
і справядлівасць твая, як хвалі марскія.
І Твайго патомства было б, як пяску,
і нашчадкаў з улоння твайго, як яго пясчынак.
Не знікла б і не было б знішчана
імя тваё перад Маім абліччам.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 1, 1–2. 3. 4 і 6 (Р.: пар. Ян 8, 12)

Рэфрэн: Хто ідзе за Табою, той будзе жыць вечна.

1. Шчаслівы чалавек, які не ходзіць за радай бязбожных, †
і не ўзыходзіць на шлях грэшных *
і між насмешнікаў не засядае;
2. але ў Законе Пана яго асалода, *
над ім разважае ўдзень і ўначы.

Рэфрэн:

3. Ён будзе як дрэва пасаджанае каля воднага патоку, *
якое плод прыносіць ў свой час,
і лісце яго не вяне, *
а ўсё, што ён чыніць, яму ўдаецца.

Рэфрэн:

4. Не такі лёс бязбожных: *
яны як мякіна, што вецер разносіць.
6. Бо ведае Пан шлях справядлівых, *
а дарога бязбожных загіне.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыйдзе Пан, Князь спакою,
выходзьце Яму насустрач.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 11, 16–19
Не слухаюць ні Яна Хрысціцеля, ні Сына Чалавечага

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

Аднойчы:

Езус сказаў народу: З кім параўнаю пакаленне гэтае? Яно падобна да дзяцей, якія сядзяць на рынку і, звяртаючыся да сваіх аднагодкаў, кажуць: Мы гралі вам, а вы не танцавалі, мы галасілі, а вы не плакалі. Бо прыйшоў Ян, які не еў і не піў; і яны кажуць: У ім злы дух. Прыйшоў Сын Чалавечы, які есць і п’е, і кажуць: Вось чалавек, які любіць есці і піць віно, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў. І была апраўдана мудрасць справамі сваімі.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Правадніком ёсць сам Бог

Чалавек патрабуе правадніка як на дарогах з гораду ў горад, так і на дарогах духоўных. Самастойнасць, якую ў такіх сітуацыях хочацца праяўляць не заўсёды добрая. Выслуханая парада больш дасведчанай асобы можа аказацца проста збаўчай. Самым надзейным правадніком, які не падвядзе, з’яўляецца Бог. Ён заўсёды прысутны як сапраўдная Мудрасць. Аднак чалавек часта лічыць, што ведае лепш і таму жыве па-свойму. Больш таго, сваёй меркай мерае іншых людзей. Нярэдка гэта бывае мерка, якая пераходзіць са скрайнасці ў скрайнасць. З гэтым сустрэліся Ян Хрысціцель і Езус. Гэта паказвае, што нават самому Богу вельмі цяжка задаволіць чалавека, кожнага з нас.

Пане, Ты чыніш цуды ў маім жыцці і вядзеш мяне да сапраўднага шчасця. Дай мне ласку быць Тваім дзіцём, каб я перастаў капрызна прасіць яшчэ і яшчэ.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Пятніца, Разважанні, Адвэнт

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч