Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Чацвер — Першы тыдзень Адвэнту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 26, 1–6
Няхай увойдзе народ справядлівы

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

У той дзень заспяваюць гэтую песню
ў зямлі Юдэйскай:
У нас моцны горад;
Ён даў нам муры і вал для абароны.
Адчыніце брамы!
Няхай увойдзе народ справядлівы,
які захоўвае вернасць.
Моцнага духам Ты захоўваеш у глыбокім спакоі,
бо ён спадзяецца на Цябе.
Спадзявайцеся на Пана заўсёды,
бо Пан ёсць вечная Скала!
Бо Ён прынізіў тых,
хто жыве на вышыні,
высока ўзняты горад зваліў,
зваліў яго на зямлю,
скінуў яго ў пыл.
Топчуць яго ногі, ногі прыгнечаных і ступні бедных.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 118 (117), 1 і 8–9. 19–21. 25–27а (Р.: 26а)

Рэфрэн: Благаслаўлёны, хто ідзе ў імя Пана.
Альбо: Аллелюя.

1. Хваліце Пана, бо Ён добры, +
бо навекі міласэрнасць Ягоная. *
8. Лепш ускладаць надзею на Пана, +
чым спадзявацца на чалавека.
9. Лепш ускладаць надзею на Пана, *
чым спадзявацца на вяльможных.

Рэфрэн:

19. Адчыніце мне брамы справядлівасці, +
я ўвайду ў іх і буду праслаўляць Пана. *
20. Вось брамы Пана, +
справядлівыя ўвойдуць у іх.
21. Слаўлю Цябе, бо Ты мяне пачуў *
і стаўся маім збаўленнем.

Рэфрэн:

25. О Пане, збаў! О Пане, паспрыяй. *
26. Благаслаўлёны, хто ідзе ў імя Пана,
благаслаўляем вас з дому Пана. *
27. Пан ёсць Богам, +
і Ён асвятліў нас.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Іс 55, 6

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Шукайце Пана, пакуль Ён дазваляе сябе знайсці,
клічце Яго, пакуль Ён блізка.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 7, 21. 24–27
Хто выконвае волю Айца, той увойдзе ў Нябеснае Валадарства

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў вучням сваім:

Не кожны, хто кажа Мне: Пане, Пане, — увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але толькі той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах.

Вось жа кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да чалавека разумнага, які пабудаваў свой дом на скале. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале.

А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека неразважлівага, які пабудаваў свой дом на пяску. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і было падзенне яго вялікае.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Скала збаўлення

Можа быць на пяску будаваць лягчэй. Не трэба ж узбірацца высока, раніць сабе рукі і ногі, пераадольваць крутыя схілы, на якіх трэба ўзбірацца ўвысь. Аднак першае будаўніцтва пасля павеву ветру, нават не ўрагану, прыводзіць да таго, што дом на пяску падае. Слухаць і выконваць – гэта жыць усёй навукай Езуса. Толькі тады мы будзем мудрымі будаўнікамі, калі выбіраем падмурак на скале. Кожны наш дзень павінен быць бачным знакам прыняцця навукі Езуса. Гэта адзіны спосаб, каб вытрываць ва ўсіх жыццёвых навальніцах. Хоць іх і шмат, але з Езусам мы можам жыць бяспечна.

Езу, Скала збаўлення, прагну на Табе будаваць кожны дзень свайго жыцця. Маё сэрца слухае, а воля выконвае тое, што Ты кажаш. Дай мне ласку быць добрым будаўніком жыцця.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Чацвер, Разважанні, Адвэнт

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"