Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

І Нядзеля Адвэнту, Год A

 ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 2, 1–5 
Пан збірае ўсе народы ў вечны мір Божага Валадарства

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Слова, якое бачыў Ісая, сын Амоса
пра Юдэю і Ерузалем.
І станецца ў апошнія дні,
што гара дому Пана будзе пастаўлена на вяршыні гораў
і ўзвысіцца па-над пагоркамі, і пацякуць да яе ўсе плямёны.
І пойдуць многія народы і скажуць:
Прыйдзіце, і ўзыдзем на гару Пана
у дом Бога Якубава,
і навучыць Ён нас сваім шляхам,
і мы пойдзем Ягонымі сцежкамі.
Бо з Сіёну выйдзе Закон,
і слова Пана з Ерузалема.
І будзе Ён судзіць плямёны,
і асудзіць многія народы;
і перакуюць мячы свае на плугі,
і дзіды свае на сярпы;
не ўздыме народ на народ мяча,
і не будуць больш вучыцца ваяваць.
Доме Якуба! Прыйдзіце, і пойдзем
у святле Пана.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 122(121), 1–2. 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: пар. 1)

Рэфрэн: З радасцю пойдзем у дом Пана Бога.

1. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: *
Пойдзем у дом Пана.
2. Вось стаяць нашыя ногі *
у брамах Тваіх, Ерузалем.

Рэфрэн:

4. Туды ўзыходзяць пакаленні, пакаленні Пана, *
каб, паводле сведчання Ізраэля, праслаўляць імя Пана.
5. Там стаяць судовыя троны, *
троны дому Давіда.

Рэфрэн:

6. Прасіце міру для Ерузалема: *
Няхай спакой маюць тыя, хто любіць Цябе.
7. Няхай будзе мір у мурах Тваіх, *
дабрабыт у палацах Тваіх.

Рэфрэн:

8. Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх, *
скажу я: Мір табе.
9. Дзеля дома Пана, Бога нашага, *
буду жадаць дабра табе.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Рым 13, 11–14 
Набліжаецца нашае збаўленне

Чытанне Паслання святога Апостала Паўла да Рымлянаў.

Браты:

Вы ведаеце час, што прыйшла ўжо пара, каб вы абудзіліся са сну, бо цяпер збаўленне бліжэй да нас, чым тады, калі мы паверылі.

Ноч мінула, і наблізіўся дзень: дык адкінем учынкі цемры і апранемся ў зброю святла. Як у дзень, будзем паводзіць сябе прыстойна, не ў гулянках ды п’янстве, не ў распусце ды разбэшчанасці, не ў сварках ды зайздрасці; але апраніцеся Панам Езусам Хрыстом і не дагаджайце целу ў пажадлівасці.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 85(84), 8

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць
і дай нам сваё збаўленне.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 24, 37–44
Чувайце і будзьце гатовымі

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх: так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Тады двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты. Дзве будуць малоць на жорнах: адна будзе ўзятая, а другая пакінутая.

Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. Бо ведаеце, што, калі б гаспадар дому ведаў у якую варту прыйдзе злодзей, дык не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля

Ці гатовыя мы стаць перад Абліччам Хрыста? Літургія першай нядзелі Адвэнту ставіць перад намі гэта важнае пытанне і заклікае нас да таго, каб мы чувалі, адкінулі ўчынкі цемры і адмовіліся ад сябе. Адначасова яна дае надзею, што прыйсце Пана прынясе нам не асуджэнне і пакаранне, але радасць, супакой і спаўненне ўсіх нашых патрэбаў. Для таго, каб падчас гэтай Эўхарыстыі мы захацелі з радасцю ісці насустрач Пану дарогай навяртання, будзем жа верыць, што напрыканцы яе нас чакае шчасце, прадвесцем якога з’яўляецца Божае Нараджэнне.

Міра Майдан, „Oremus”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Нядзеля, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні, Адвэнт

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч