Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Аўторак XXXIV звычайнага тыдня, год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 14, 14–19 
Прыйшоў час жніва, таму што жніво на зямлі саспела

Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна.

Я, Ян, бачыў: вось белае воблака, а на воблаку сядзіць падобны да Сына Чалавечага. На галаве ў Яго залаты вянок, а ў руцэ ягонай востры серп. І выйшаў другі Анёл са святыні, і ўсклікнуў гучным голасам да таго, хто сядзеў на воблаку: Пашлі серп твой і пачынай жаць, бо прыйшоў час жніва, таму што жніво на зямлі саспела. Той, хто сядзеў на воблаку, кінуў серп свой на зямлю, і зямля была пажата.

І другі Анёл выйшаў са святыні, якая была на небе, і ён меў востры серп. І іншы Анёл, які меў уладу над агнём, выйшаў ад ахвярніка і гучным голасам крыкнуў да таго, хто меў востры серп: Пашлі востры серп твой і збяры гронкі вінаграду на зямлі, бо саспелі яго ягады. І кінуў Анёл серп свой на зямлю, і сабраў вінаграград на зямлі, і кінуў у вялікае давіла Божага гневу.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 10. 11–12. 13 (Р.: 13b)

Рэфрэн: Пан прыходзіць судзіць зямлю.

10. Кажыце між плямёнамі: *
Пан валадарыць.
Ён сусвет умацаваў, каб не пахіснуўся. *
Ён будзе судзіць народы справядліва.

Рэфрэн:

11. Няхай радуюцца нябёсы і весяліцца зямля, *
няхай шуміць мора і ўсё, што яго напаўняе.
12. Няхай усцешыцца поле і ўсё, што на ім, *
няхай усклікаюць тады ўсе дрэвы лясныя.

Рэфрэн:

13. Перад абліччам Пана, які прыходзіць, *
які прыходзіць судзіць зямлю.
Ён будзе судзіць свет справядліва, *
а народы паводле сваёй праўды.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ап 2, 10c

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Будзь верны аж да смерці, — кажа Пан, —
і Я дам табе вянок жыцця.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 21, 5–11
Не застанецца камня на камяні

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Езус сказаў: Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе павалены.

І спыталіся ў Яго: Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца?

Ён сказаў: Глядзіце, каб вас не звялі, бо шмат хто прыйдзе пад імем Маім, кажучы «гэта Я», — і: «наблізіўся час». Не ідзіце за імі. Калі ж пачуеце пра войны і хваляванні, не палохайцеся, бо спачатку гэта павінна адбыцца, але канец не адразу.

Тады сказаў ім: Паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; будуць вялікія землятрусы, а месцамі голад і мор, і жахлівыя з’явы, і вялікія знакі з неба.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Верныя знойдуць ацаленне ў Езусе

Няшчасці інтэрпрэтуюцца як пакаранне за зло. Напрыклад, выбух Везувія быў адчытаны ў габрэйскім асяроддзі як пакаранне за разбурэнне святыні. Праз дзевяць гадоў пасля гэтага рымляне гінулі ад агню з неба за тое, што паднялі руку на іх святыню. Такое тлумачэнне з’яўляецца тады, калі няшчасце спасцігае кагосьці іншага. Інакш адбываецца, калі зло сустракаем мы самі. Вучні не пытаюцца, чаму святыня будзе разбурана або які іх грэх. Вучні задаюць пытанне наконт таго, калі гэта станецца. Ерузалем не пазнаў часу свайго наведвання, калі прыйшоў да яго Езус – жывая Святыня Бога. І гэта жывая Святыня не зведае знішчэння, разбурана ж будзе тая, якая ўпрыгожана каштоўнымі камянямі. Верныя Езусу знойдуць у Ім ацаленне.

Езу, Тваё прыйсце папярэджваюць падзеі, якія адкрываюць слабасць і нетрывалась таго, што зямное. Такім чынам Ты рыхтуеш мяне да поўнай радасці, якая не праміне, але трывае на вякі.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Аўторак, Разважанні

Друкаваць

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч