Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца XXIX звычайнага тыдня, год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 4, 1–6
Адно цела, адзін Пан, адна вера, адзін хрост

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.

Браты:

Малю вас я, вязень Пана, паступаць годна паклікання, якім вы пакліканы, з усёю пакораю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю, церпячы адзін аднаго ў любові, стараючыся захаваць еднасць духа ў саюзе міру.

Адно цела і адзін дух, як і вы пакліканы ў адной надзеі вашага паклікання. Адзін Пан, адна вера, адзін хрост, адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі і праз усіх, і ва ўсіх нас.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 24 (23), 1–2. 3–4аb. 5–6 (Р.: пар. 6)

Рэфрэн: Гэта народ верны, які шукае Пана.

7. Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй,*
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
8. Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.

Рэфрэн:

9. Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
10. Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.

Рэфрэн:

11. Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
12. Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пар. Мц 11, 25

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі,
бо таямніцы Валадарства Ты выявіў дзецям.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 12, 54–59
Аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаеце?

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус сказаў народу: Калі бачыце хмару, якая падымаецца з захаду, адразу кажаце «дождж будзе», і так адбываецца. А калі дзьме паўднёвы вецер, кажаце «спякота будзе», і так адбываецца. Крывадушныя, аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаеце? Чаму ж вы і па саміх сабе не судзіце, што слушнае?

Калі ідзеш з праціўнікам тваім да кіраўніка, то па дарозе пастарайся пазбыцца яго, каб ён не прывёў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў цябе дазорцу, а дазорца не ўкінуў цябе ў вязніцу. Кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга гроша.

Гэта слова Пана.


Разважанне да Евангелля: Учыні мяне знакам Тваёй міласэрнасці

Бог дае нам значна больш за ўсе знакі, якія дапамагаюць распазнаць і ацаніць выгляд неба і зямлі. Гэта магчымасць распазнаць сябе, каб паступаць годна свайго паклікання. Гэтым пакліканнем з’яўляецца захаванне еднасці з Богам. Езус навучае, што гэта еднасць пачынае рэалізоўвацца ўжо тут на зямлі. Прыйсце Езуса прадказвае набліжэнне Божага Валадарства больш пэўна, чым хмары прадказваюць дождж. У гэта валадаства мы можам увайсці і ў поўні скарыстаць з яго радасці толькі тады, калі нас нішто не абцяжарвае. Сілай, якая перамагае ўсе нашы духоўныя даўгі, з’яўляецца прыняцце адзін аднаго ў любові. Мы павінны прабачаць адзін аднаму ўзаемна. Гэта знак, што сапраўды надыходзіць валадарства.

Пане, Ты прамаўляеш да нас праз знакі, якія аб’яўляюць Тваю хвалу і любоў. Учыні мяне знакам Тваёй міласэрнасці, які кожнаму чалавеку будзе несці супакой і прабачэнне.

Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Пятніца, Разважанні

Друкаваць

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.