Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvonypc@gmail.com Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — восьмы звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 44, 1. 9-13
Нашыя айцы – мужы міласэрнасці, іх імя жыве з пакалення ў пакаленне

Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха.

Усхвалім слаўных мужоў
і айцоў нашага роду.
Ёсць тыя, памяць пра каго не засталася,
яны загінулі, нібыта іх не існавала,
яны былі, але нібыта іх не было,
і дзяцей іхніх пасля іх.
Але мужы міласэрнасці гэта тыя,
чыя справядлівасць не была забыта.
Яна засталася ў іхнім патомстве,
а добрая спадчына — іхнія нашчадкі.
Іхняе патомства трымаецца запавету,
а дзякуючы ім – і іхнія дзеці.
Патомства іх будзе трываць навекі,
а слава іх ніколі не знікне.
Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 149, 1-2. 3-4. 5-6а і 9b (Р.: 4а)

Рэфрэн: Спявайце Пану, бо народ свой любіць.
Або: Аллелюя.

1. Спявайце Пану новую песню, *
хвала Яму на сходзе святых.
2. Няхай радуецца Ізраэль у тым, хто яго стварыў, *
сыны Сіёну няхай цешацца ў сваім Валадары.

Рэфрэн:

3. Няхай праслаўляюць імя Ягонае ў танцы, *
няхай зайграюць Яму на бубне і гарфе.
4. Бо Пан любіць свой народ, *
пакорных карануе збаўленнем.

Рэфрэн:

5. Няхай усклікаюць святыя ў славе, *
няхай радуюцца на ложах сваіх.
6. Пахвалы Богу на іх вуснах. *
9. Гэтая хвала для ўсіх Ягоных святых.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 15, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Я вас выбраў са свету, каб вы ішлі і прыносілі плён,
і каб плён ваш трываў, – кажа Пан.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 11, 11-25
Дом мой назавецца домам малітвы для ўсіх народаў. Майце веру ў Бога

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

Калі натоўп усклікаў да Езуса, Ён увайшоў у Ерузалем, у святыню, агледзеў усё і адышоў з Дванаццаццю ў Бэтанію, таму што было ўжо позна.

Назаўтра, калі яны выйшлі з Бэтаніі, Ён згаладаў. Убачыўшы здалёк смакоўніцу, пакрытую лісцем, падышоў, спадзеючыся знайсці што-небудзь на ёй. Але, падышоўшы да яе, не знайшоў нічога, апроч лісця, бо яшчэ не настала пара на смоквы. Тады Езус сказаў ёй: Няхай ніхто ніколі не есць з цябе плоду. І Ягоныя вучні чулі гэта.

святыню хоць нейкую прыладу. Потым вучыў іх, кажучы: Хіба не напісана: дом мой назавецца домам малітвы для ўсіх народаў? А вы зрабілі яго пячорай злачынцаў.

Пачулі гэта кніжнікі і першасвятары і шукалі магчымасці, як бы загубіць Яго, бо яны баяліся Яго, таму што ўвесь народ дзівіўся вучэнню Ягонаму.

Калі настаў вечар, яны выходзілі з горада. А калі раніцай вярталіся, убачылі, што смакоўніца высахла аж да кораня. Тады Пётр успомніў і сказаў Яму: Настаўнік, паглядзі: смакоўніца, якую Ты пракляў, высахла.

Езус сказаў ім у адказ: Майце веру ў Бога. Сапраўды кажу вам: калі хто скажа гары: Падыміся і кінься ў мора, — і не засумняваецца ў сэрцы сваім, але паверыць, што збудзецца сказанае, то будзе яму. Таму кажу вам: верце, што атрымаеце ўсё, чаго просіце ў малітве, і станецца вам. І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш, які ў нябёсах, дараваў вам правіны вашыя.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць