Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — трыццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 9, 1-5
Я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста замест братоў маіх

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.

Браты:

Я кажу праўду ў Хрысце, не ілгу, і пацвярджае сумленне маё ў Духу Святым, што смутак мой вялікі і няспынна пакутуе сэрца маё. Бо я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста замест братоў маіх, родных мне паводле цела, ізраільцянаў, якім належыць усынаўленне, і хвала, і запаветы, і ўстанаўленне законаў, і Божае служэнне, і абяцанні. Да іх належаць айцы, і з іх паводле цела Хрыстус, Бог над усімі, благаслаўлёны навекі, амэн.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 147B, 12-13. 14-15. 19-20 (Р.: 12а)

Рэфрэн: Хвалі, Ерузалем, Пана.

14. Хвалі, Ерузалем, Пана, *
праслаўляй, Сіён, твайго Бога.
15. Бо Ён умацоўвае засовы брамаў тваіх, *
благаслаўляе сярод цябе сыноў тваіх.

Рэфрэн:

16. Ён усталёўвае мір на тваіх межах *
і насычае цябе адборнаю пшаніцай.
15. Ён пасылае слова сваё на зямлю, *
вельмі хутка ляціць Яго слова.

Рэфрэн:

21. Ён абвясціў слова сваё Якубу, *
пастановы свае і прысуды Ізраэлю.
22. Ніякаму народу больш так не ўчыніў, *
яны не ведаюць прысудаў Ягоных.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 10, 27

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, — кажа Пан, —
і яны ідуць за Мною.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 14, 1–6
Калі ў каго-небудзь з вас сын або вол упадзе ў калодеж, ці ж не выцягне яго ў дзень шабату?

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Калі Езус прыйшоў у суботу да дому аднаго з кіраўнікоў фарысейскіх з’есці хлеба, яны сачылі за Ім.

І вось стаў перад Ім чалавек, які хварэў на вадзянку.

У адказ Езус спытаўся ў кніжнікаў і фарысеяў: Ці дазволена вылечыць у суботу ці не? Яны ж маўчалі. І дакрануўшыся, аздаравіў таго і адпусціў.

А ім сказаў: Калі ў каго-небудзь з вас сын або вол упадзе ў калодеж, ці ж не выцягне адразу яго ў дзень шабату?

І не маглі запярэчыць Яму на гэта.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"