Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — дваццаць восьмы звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 2, 1-11
Аддасць кожнаму паводле учынкаў ягоных, спачатку юдэю, а пасля і грэку

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.

Няма прабачэння табе, кожны чалавек, які асуджаеш. Бо ў чым асуджаеш іншага, у тым сябе асуджаеш, таму што, асуджаючы, робіш тое самае. А мы ведаем, што суд Божы паводле праўды над тымі, хто так робіць.

Няўжо ты думаеш уцячы ад суда Божага, чалавек, які асуджаеш тых, хто робіць тое самае, хоць і сам так робіш? Ці можа пагарджаеш багаццем дабрыні, лагоднасці і доўгацярплівасці Божай, не разумеючы, што дабрыня Божая вядзе цябе да пакаяння?

Але за жорсткасць тваю і непакаянае сэрца, ты сам сабе збіраеш гнеў Пана на дзень гневу і аб’яўлення правасуддзя Бога, які аддасць кожнаму паводле учынкаў ягоных: тым, хто з цярплівасцю ў добрай справе шукае славы, пашаны і нятленнасці – вечнае жыццё, а тым, хто спрачаецца і не слухаецца праўды, але слухаецца несправядлівасці – гнеў і абурэнне.

Смутак і гора на кожнай душы чалавека, які чыніць зло, спачатку юдэя, а пасля і грэка! Хвала ж, і пашана, і спакой кожнаму, хто чыніць дабро, спачатку юдэю, а пасля і грэку. Таму што Бог не зважае на асобу.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 62 (61), 2-3, 6-7. 9 (Р.: 13b)

Рэфрэн: Ты даеш кожнаму, Пане, паводле ўчынкаў.

2. Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, *
ад Яго – маё збаўленне.
3. Толькі Ён – мая скала і маё збаўленне, *
мая цвярдыня, я больш не пахіснуся.

Рэфрэн:

6. Толькі ў Богу шукай спакою, душа мая, *
бо на Яго ўся мая надзея.
7. Толькі Ён – мая скала і маё збаўленне, *
Ён – мая цвярдыня, я не пахіснуся.

Рэфрэн:

10. Народзе, на Яго спадзявайся *
ў кожную хвіліну.
Вылівайце перад Ім вашыя сэрцы, *
Бог – нашае прыстанішча.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 10, 27

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Авечкі Мае слухаюць голас Мой,
і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 11, 42–46
Гора вам фарысеям, і вам, кніжнікам, гора

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Сказаў Пан: Гора вам, фарысеям, што даеце дзесятую частку з мяты, руты і ўсякай гародніны, і абмінаеце суд і любоў Божую. І гэта трэба было рабіць, і таго не пакідаць. Гора вам, фарысеям, бо любіце першыя месцы ў сінагогах і прывітанні на рынках. Гора вам, бо вы, быццам магілы нябачныя, па якіх ходзяць людзі і не ведаюць гэтага.

У адказ адзін з кніжнікаў сказаў Яму: Настаўнік, кажучы гэта, Ты абражаеш нас. А Ён сказаў: І вам, кніжнікам, гора, бо накладаеце на людзей цяжары нязносныя, хоць самі і адным пальцам не кранаеце гэтых цяжараў.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"