Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Субота — дваццаць шосты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Бар 4, 5-12. 27-29
Той, хто спаслаў на вас гэтае зло, спашле вам радасць

Чытанне кнігі прарока Баруха.

Май адвагу, народзе мой, памяць Ізраэля! Вы былі прададзены язычнікам, але не для згубы; вы былі аддадзены ворагам за тое, што выклікалі гнеў Бога. Бо разгнявілі Стварыцеля вашага, прыносячы ахвяры дэманам, а не Богу. Вы забыліся пра вечнага Бога, які вас корміць, а таксама засмуцілі Ерузалем, які вырасціў вас.

Таму што Ён бачыў, як сыходзіць на вас гнеў Божы, і казаў: Слухайце, суседзі Сіёна, Бог спаслаў на мяне вялікі смутак, бо я бачыў няволю сыноў маіх і дачок, якую спаслаў на іх Вечны. Я насычаў іх радасцю, а адпусціў з плачам і смуткам. Няхай ніхто не пацяшаецца з мяне, аўдавелага і пакінутага многімі; я апусцеў за грахі дзяцей маіх, бо яны ўхіліліся ад Закону Божага.

Майце адвагу, дзеці, і клічце Бога, таму што той, хто спаслаў на вас гэта, будзе памятаць пра вас. Бо, як блукаючы, вы мелі намер аддаліцца ад Бога, так цяпер у дзесяць разоў больш прагніце навярнуцца і шукаць Яго. Бо той, хто спаслаў на вас гэтае зло, спашле вам вечную радасць разам са збаўленнем вашым.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 69(68), 33-35. 36-37 (Р.: 34а)

Рэфрэн: Пан слухае малітву бедных.

33. Убачаць убогія і ўсцешацца, *
і ажыве сэрца тых, хто шукае Бога.
34. Бо Пан слухае бедных і не пагарджае вязнямі сваімі. *
35. Няхай славяць Яго зямля і нябёсы, мора і ўсё, што рухаецца ў іх.

Рэфрэн:

36. Паколькі Бог збавіць Сіён і адбудуе гарады Юды, *
і будуць жыць там, і атрымаюць у спадчыну яго.
37. Гэта будзе спадчынай патомства слуг Ягоных, *
і тыя, хто любіць імя Бога, паселяцца там.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 10, 17–24

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі,
бо таямніцы Валадарства Ты аб’явіў дзецям.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 10, 13–16
Радуйцеся таму, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Семдзесят два вучні вярнуліся з радасцю і казалі: Пане, нават злыя духі слухаюцца нас у імя Тваё. А Ён казаў ім: Я бачыў сатану, які падаў з неба, як маланка. Вось даю вам уладу наступаць на змеяў і скарпіёнаў, і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам. Аднак не радуйцеся таму, што духі слухаюцца вас, а радуйцеся таму, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах.

У той час узрадаваўся ў духу Езус і сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў дзецям. Так, Ойча, бо так Табе спадабалася. Усё перададзена мне Айцом Маім. І ніхто не ведае кім ёсць Сын, апроч Айца, і кім ёсць Айцец, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць.

І, звярнуўшыся асобна да вучняў, сказаў: Благаслаўлёныя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце. Бо кажу вам, што многія прарокі і каралі хацелі бачыць, што вы бачылі, і не ўбачылі, і чуць, што вы чуеце, і не пачулі.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.