Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Панядзелак — дваццаць шосты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зах 8, 1-8
Я ўратую народ Мой з краіны ўсходу і з краіны захаду сонца

Чытанне кнігі прарока Захарыі.

І было слова Пана Магуццяў, што казала: Так кажа Пан Магуццяў: Я руплюся аб Сіёне з вялікай зайздрасцю і з вялікім запалам руплюся аб ім.

Так кажа Пан: Я вярнуся на Сіён і пасялюся пасярод Ерузалема. І названы будзе Ерузалем горадам Праўды, а гара Пана Магуццяў – гарою Святасці.

Так кажа Пан Магуццяў: Дзяды і бабулі зноў будуць сядзець на вуліцах Ерузалема, кожны з кіём сваім ў руцэ сваёй з-за мноства дзён сваіх. І вуліцы горада напоўняцца хлапчукамі і дзяўчатамі, што гуляюць на вуліцах яго.

Так кажа Пан Магуццяў: Калі гэта будзе здавацца дзіўным у вачах рэшты народа гэтага ў дні тыя, ці ж будзе гэта дзіўным таксама ў Маіх вачах?

Так кажа Пан Магуццяў: Вось Я ўратую народ Мой з краіны ўсходу і з краіны захаду сонца. І прывяду іх, і паселяцца пасярод Ерузалема. І будуць Маім народам, а Я буду іх Богам у праўдзе і справядлівасці.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 102 (101) 16-18, 19-21. 29 і 22-23 (Р.: 17)

Рэфрэн: Пан адбудуе Сіён і з’явіцца ў сваёй славе.

16. Народы будуць баяцца Твайго імя, Пане, *
і ўсе зямныя каралі – Тваёй славы,
17. таму што Пан адбудуе Сіён і з’явіцца ў сваёй славе. *
18. Звернецца да малітвы бездапаможных і не пагардзіць іхняй просьбай.

Рэфрэн:

19. Будзе запісана гэта для наступнага пакалення, *
і народ, які створыцца, праславіць Пана.
20. Таму што Пан глядзіць з вышыні сваёй святыні, †
з нябёсаў глядзіць на зямлю, *
21. каб пачуць стагнанні вязняў і вызваліць сыноў смерці.

Рэфрэн:

29. Сыны слугаў Тваіх будуць жыць бяспечна, *
а іхняе патомства будзе непахісна трываць перад Тваім абліччам,
22. каб на Сіёне абвяшчаць імя Пана і хвалу Яго — у Ерузалеме, *
23. калі народы і валадарствы збяруцца разам, каб служыць Пану.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мк 10, 45

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Сын Чалавечы прыйшоў, каб служыць
і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 9, 46–50
Хто меншы сярод усіх вас, той будзе вялікі

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Між вучняў паўстала пытанне: хто з іх быў бы большы? Але Езус, пазнаўшы задуму іх сэрца, узяў дзіця, паставіў яго перад сабою і сказаў ім: Хто прыме гэтае дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае, а хто прымае Мяне, той прымае таго, хто паслаў Мяне. Бо, хто меншы сярод усіх вас, той будзе вялікі.

Ян сказаў у адказ: Настаўнік, мы бачылі кагосьці, хто ў імя Тваё выганяе злых духаў, і забаранялі яму, бо ён не ходзіць з намі. І сказаў яму Езус: Не забараняйце; бо хто не супраць вас, той за вас.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Панядзелак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.