Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — дваццаць пяты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Аг 1, 15b – 2, 9
Яшчэ трохі – і напоўню дом гэты славаю

Чытанне кнігі прарока Агея.

У другі год панавання караля Дарыя, у дваццаць першы дзень сёмага месяца, слова Пана было скіравана да прарока Агея: Скажы Зарабабэлю, сыну Салятыэля, кіраўніку Юдэі, і Езусу, сыну Егацадака, вялікаму святару, а таксама рэшце народа:

Ці застаўся сярод вас нехта, хто бачыў гэты дом у яго ранейшай славе? І якім вы бачыце яго сёння? Ці не здаецца у вачах вашых, што ў параўнанні з тым гэта нішто? Але цяпер бадзёрся, Зарабабэль, – кажа Пан, – бадзёрся Езусе, сыне Егацадака, вялікі святар, бадзёрся ўвесь народ зямлі, – кажа Пан, – працуй, бо Я з табою, – кажа Пан Магуццяў. Паводле абяцання, якое даў вам у час выйсця з Егіпта, Дух Мой жыве сярод вас: не бойцеся!

Бо так кажа Пан Магуццяў: Яшчэ трохі – і неўзабаве ўзрушу нябёсы і зямлю, мора і сушу. Я ўзрушу ўсе народы, і прынясуць скарбы ўсіх народаў, і напоўню дом гэты славаю, – кажа Пан Магуццяў. Мне належыць срэбра і Мне належыць золата, – кажа Пан Магуццяў. І слава гэтага апошняга дому будзе большай, чым папярэдняга, – кажа Пан Магуццяў. На гэтым месцы Я дам спакой, – кажа Пан.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 43 (42) 1. 2. 3. 4 (Р.: пар. 5bc)

Рэфрэн: Спадзявайся на Бога, праслаўляй Яго.

1. Судзі мяне, Божа, *
рассудзі маю справу з народам неміласэрным.
Ад ілжывага і несправялівага чалавека *
ўратуй мяне.

Рэфрэн:

2. Бо Ты – Бог цвярдыні маёй. *
Чаму Ты адкінуў Мяне?
Чаму хаджу я ў смутку, *
прыгнечаны ворагам?

Рэфрэн:

3. Спашлі сваё святло і сваю праўду. *
Няхай яны кіруюць мной
і прывядуць мяне *
на гару Тваю святую і ў Твае шатры.

Рэфрэн:

4. І я падыду да алтара Бога, *
да Бога радасці і вяселля Майго.
Заспяваю на арфе *
Табе, Божа, мой Божа.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мк 10, 45

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Сын Чалавечы прыйшоў, каб служыць
і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 9, 18–22
Ты – Месія Божы. Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Калі Езус маліўся ў самоце, вучні далучыліся да Яго. І спытаўся ў іх: Кім лічыць Мяне народ? Яны сказалі ў адказ: Янам Хрысціцелем, іншыя – Іллёю, некаторыя ж кажуць, што адзін з даўніх прарокаў уваскрос. Ён спытаўся ў іх: А вы кім лічыце Мяне? І адказаў Пётр: Месіяй Божым. Але Ён строга загадаў ім нікому не казаць пра гэта, кажучы, што Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат, што адкінуць Яго старэйшыны, першасвятары і кніжнікі, што Ён будзе забіты і на трэці дзень уваскрэсне.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.