Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — дваццаць пяты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Езд 9, 5-9
Пан не пакінуў нас у няволі нашай

Чытанне кнігі Ездры.

Я, Ездра, у час вечаровай ахвяры падняўся з месца нядолі сваёй і, разарваўшы шаты і плашч, упаў на калені свае, і працягнуў свае рукі да Пана Бога свайго.

Я сказаў: Мой Божа, мне сорамна і няёмка звярнуць свой твар да Цябе, таму што беззаконні нашыя падняліся вышэй за галаву, а нашыя правіны выраслі аж да неба. Ад дзён бацькоў нашых аж да гэтага дня на нас – цяжкая віна. За беззаконні нашыя мы самі, каралі нашыя і святары нашыя былі аддадзены ў рукі чужаземных каралёў, пад меч, у палон, на разрабаванне і на сорам, як сёння.

Але вось, неўзабаве мы знайшлі ласку ў Пана Бога нашага, які захаваў для нас рэшту ацалелых, умацаваў нас на месцы святыні сваёй. І асвятліў наш Бог вочы нашыя, і даў нам трохі ажыць у няволі нашай. Бо мы нявольнікі, але Пан не пакінуў нас у няволі нашай. Ён павярнуў да нас міласэрнасць каралёў Персіі, каб яны далі нам ажыць, каб быў пабудаваны дом Бога нашага і адноўлены ягоныя руіны, а мы атрымалі прыстанішча ў Юдэі і Ерузалеме.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Тоб 13, 2. 3-4a. 4bcd. 5. 8 (Р.: 2а)

Рэфрэн: Благаслаўлёны Бог, які жыве, навекі.

2. Благаслаўлёны Бог, які жыве, навекі, †
і Ягонае валадарства, *
бо Ён карае і праяўляе міласэрнасць,
зводзіць ўніз аж да адхлані †
і ўзнімае веліччу сваёй са згубы, *
няма таго, хто пазбегне Ягонай рукі.

Рэфрэн:

3. Вызнавайце Яго, *
сыны Ізраэля, перад народамі,
бо Ён сам рассеяў вас сярод іх *
4. і нават там паказаў сваю веліч.

Рэфрэн:

Узвялічвайце Яго *
перад кожным жывым,
бо Ён наш Пан і Ён Айцец наш, *
Ён Бог наш ва ўсе вякі.

Рэфрэн:

5. За беззаконні вашыя Ён пакараў вас, *
але Ён злітуецца над вамі ўсімі
і збярэ вас між усіх народаў, *
сярод якіх вы былі рассеяны.

Рэфрэн:

8. На зямлі маёй няволі Яго вызнаю *
і паказваю Ягоную моц і веліч грэшнаму народу.
Навярніцеся, грэшнікі, і паступайце справядліва перад Ім. *
Хто ведае, можа будзе ласкавы і праявіць да вас міласэрнасць?

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мк 1, 15

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Наблізілася Валадарства Божае,
кайцеся і верце ў Евангелле.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 9, 1–6
Паслаў іх абвяшчаць Валадарства Божае і аздараўляць хворых

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус паклікаў Дванаццаць і даў ім сілу і ўладу над усімі злымі духамі і ўладу лячыць хваробы. Ён паслаў іх абвяшчаць Валадарства Божае і аздараўляць хворых. І сказаў ім: Нічога не бярыце з сабою ў дарогу: ні кія, ні торбы, ні хлеба, ні грошай — не майце таксама па дзве вопраткі. Да якога дому ўвойдзеце, у тым і заставайцеся аж да свайго адыходу. Калі ж вас нехта не прыме, то, выходзячы з горада таго, абтрасіце пыл з ног вашых на сведчанне супраць іх.

Адправіўшыся, яны праходзілі па вёсках, абяшчаючы Добрую Навіну і аздараўляючы ўсюды.

Гэта слова Пана.

Паводле  catholic.by

Меткі: слова, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць